График обследования населения Ушаччины передвижным рентгено-компьютерным кабинетом «Пульмоэкспресс» Полоцкой ЦГБ

Здравоохранение

З 27 верасня па 15 кастрычніка на Ушаччыне будзе праводзіцца прафілактычнае рэнтгеналагічнае абследаванне насельніцтва перасоўным рэнтгена-камп’ютарным кабінетам “Пульмаэкспрэс” Полацкай цэнтральнай гарадской бальніцы. Медыкі будуць працаваць у сельскай мясцовасці па наступным графіку:

27 верасня – Ільюшынскі ФАП;

28 верасня – Жарскі і Старасельскі ФАПы;

29 верасня – Арэхаўскі ФАП;

30 верасня – Касарскі ФАП;

1 кастрычніка – Маладолецкі ФАП;

4 кастрычніка – Вялікадолецкая бальніца сястрынскага догляду;

5 кастрычніка – Кубліцкі ФАП;

6 кастрычніка – Селішчанскі ФАП;

7 кастрычніка – Плінскі ФАП;

8 кастрычніка – Матырынскі ФАП;

11 кастрычніка – Мосарскі і Завячэльскі ФАПы;

12 кастрычніка – Глыбачэнская БСД і Гарбаціцкі ФАП;

13 кастрычніка – Слабадскі, Сарочынскі і Ляснеўшчынскі ФАПы;

14 кастрычніка – Дубраўская ўрачэбная амбулаторыя;

15 кастрычніка – Вяркудскі ФАП.

Флюараграфія застаецца адзінай методыкай, якая дазваляе эфектыўна выяўляць туберкулёз (дарэчы, на Ушаччыне адзначаецца рост захваральнасці), іншыя паталогіі лёгкіх на ранніх стадыях, своечасова прызначаць пацыентам неабходную тэрапію. Калі Вы не праходзілі абследаванне год і больш, абавязкова зрабіце гэта ў бліжэйшым ад дома месцы. Дапамажыце трапіць да спецыялістаў “Пульмаэкспрэса” і сваім блізкім, якія па розных прычынах (хваробы апорна-рухальнага апарату, слабы зрок і інш.) не могуць свабодна рухацца. Удакладніць канкрэтны час абследавання можна ў адпаведных медустановах.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *