Первые осенние месяцы пополнили копилку наград юных легкоатлетов Ушаччины

Cпорт

Узняліся на п’едэстал

Першыя восеньскія месяцы папоўнілі скарбонку ўзнагарод нашых юных лёгкаатлетаў. Так, удала склалася для ўшачан адкрытае першынство Полацкай ДЮСШ па гэтым відзе спорту. На вышэйшую прыступку п’едэстала здолелі ўзняцца адразу два навучэнцы нашай спартыўнай школы: на дыстанцыі 600 метраў самым хуткім аказаўся Максім Магерка, а ў штурханні ядра не было роўных Мацвею Казакевічу.

І.Мялешка.

Працягваем мы сачыць і за былымі выхаванцамі вопытнага трэнера Таццяны Леанідаўны Клопавай. І нядаўна была нагода парадавацца чарговаму поспеху нашага земляка Ільі Мялешкі: на першынстве Віцебскай вобласці па лёгкаатлетычным кросе ён стаў сярэбраным прызёрам на дыстанцыі 2000 метраў, а паказаны вынік дазволіў юнаму стаеру выканаць першы спартыўны разрад і трапіць у зборную каманду вобласці.

Перамогі на татамі

Паспяхова выступілі юныя ўшацкія барцы на адкрытым першынстве г.Віцебска па дзюдо сярод юнакоў і дзяўчат 2009-2010 гадоў нараджэння. Уладзіслава Цюкала, Аляксандра Міхаль, Кацярына Рубанік і Раман Ардынскі сталі лепшымі ў сваіх вагавых катэгорыях, Карына Лецкая і Яўгенія Крывёнак прынеслі нашай камандзе срэбра, а Яфім Ігнатовіч і Мацвей Пацэйка – бронзу.

К.Лецкая, У.Цюкала, Я.Крывёнак, А.Міхаль, К.Рубанік, трэнер С.Фядосенка.

Не менш узнагарод заваявалі ўшачане і на фестывалі баявых адзінаборстваў “Час перамагаць”, што праходзіў у Полацкім спарткомплексе “Алімпіец”. Аж 17 прадстаўнікоў нашай ДЮСШ паказалі свае здольнасці ў паядынках па самба. У чарговы раз прадэманстраваў высокі клас вопытны барэц Павел Шакута, парадаваў “золатам” і дэбютант падобных спаборніцтваў Ягор Бараніч, які ўпэўнена перамог усіх сапернікаў. Другімі ў сваіх катэгорыях сталі Павел Марковіч, Раман Ардынскі, Мацвей Пацэйка, Іван Ціханаў і Аляксандра Храмёнак, на трэцюю прыступку п’едэстала ўзняліся Уладзіслаў Сматроў, Аляксандра Міхаль, Мацвей Плігаўка, Яўгенія Крывёнак, Ілья Сінякоў, Сяргей Жарнасек, Раман Сіротка і Станіслаў Пацэйка.

Наталля БАГДАНОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *