Рождественские встречи

Общество

У суботу прайшла калядная сустрэча ўшачан з архіепіскапам Полацкім і Глыбоцкім Феадосіем. Зала раённага Дома культуры была поўнасцю запоўнена яшчэ да пачатку мерапрыемства, многім нават прыйшлося стаяць.

Феадосій павітаў усіх прысутных і павіншаваў са святамі. Падкрэсліў, што прыехаў нагадаць людзям пра Бога. Як часта мы, асабліва ў цяжкія хвіліны, успамінаем пра яго існаванне і просім дапамогі, як часта здараюцца цуды і мы зноў жа дзякуем Богу.

Дзяржаўная палітыка накіравана на падтрымку зарэгістраваных у рэспубліцы канфесій, пярвічнай, самай распаўсюджанай і шматколькаснай з якіх з’яўляецца праваслаўе.

Падобныя сустрэчы прайшлі ў многіх гарадах вобласці. Уладыка выказаўся, што ён з задавальненнем прыехаў ва Ушачы. Апошняя такая сустрэча ў гарпасёлку была 10 гадоў назад і яе добра памятае Феадосій.

З прывітальным словам выступіў старшыня раённага выканаўчага камітэта А.А.Кавалёнак. Ён адзначыў, што ўшачане рады прымаць на сваёй зямлі і чуць мудрае слова з вуснаў аднаго з самых паважаных людзей, духоўнага настаўніка, які ўзначальвае  самую старажытную на Беларусі епархію. У калядныя дні мы аддаём даніну павагі беларускай праваслаўнай царкве, чыя дзейнасць на працягу вякоў служыць дабрачынным мэтам – яднанню, умацаванню даверу і ўзаемаразуменню ў грамадстве. Важкую ролю ў духоўным развіцці чалавека адыгрывае менавіта праваслаўная царква, якая з’яўляецца захавальніцай хрысціянскіх каштоўнасцей. Алег Анатольевіч выказаў удзячнасць архіепіскапу за намаганні, накіраваныя на адраджэнне традыцый, аднаўленне святынь, будаўніцтва храмаў, асабісты ўклад у развіццё праваслаўнай царквы і актыўную грамадзянскую пазіцыю. Таксама кіраўнік раёна павіншаваў архіепіскапа Полацкага і Глыбоцкага Феадосія з высокай узнагародай – прэміяй “За духоўнае адраджэнне”, якая была ўручана яму нядаўна Прэзідэнтам краіны. Разам са шчырымі віншаваннямі і пажаданнямі далейшых поспехаў у выкананні высокай місіі А.А.Кавалёнак уручыў архіепіскапу кветкі і сувенір на памяць. Феадосій у сваю чаргу выказаў удзячнасць за цёплы прыём і свае пачуцці радасці за тое, што Бог даў раёну такога кіраўніка.

Прадаўжэннем мерапрыемства стаў канцэрт, падрыхтаваны навучэнцамі Полацкай школы мастацтваў. Кожнае выступленне – ігра на гітары, цымбалах, скрыпцы, вакальнае выкананне песень –  выклікала ў гледачоў захапленне і суправаджалася працяглымі апладысментамі.

Напрыканцы сустрэчы архіепіскап яшчэ раз падняўся на сцэну і падзякаваў прысутных за тое, што прыйшлі, а артыстаў за цудоўную атмасферу, якую яны змаглі стварыць у зале. І абсалютна кожнаму на выхадзе з залы ён падарыў невялікія іконы і блаславіў на добрыя справы. Благачынны Ушацкага раёна айцец Вячаслаў падарыў крыжыкі тым, хто хрышчоны, але не мае іх.

Пасля заканчэння мерапрыемства людзі не спяшаліся разыходзіцца, хацелі хоць крыху затрымацца ў такой своеасаблівай святочнай і цёплай атмасферы.

В.ПОЛАЗАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *