Многодетную семью в Великих Дольцах неожиданно посетили районные организации с поздравлениями и подарками

Общество

Смехам, радасцю, задорам поўніўся на мінулым тыдні дом адной з самых вялікіх сямей Ушаччыны, у якой выхоўваецца ажно сямёра непаўналетніх дзетак. У госці да Паршонкаў-Лабэцкіх на Вялікадалеччыну з прыемнай місіяй завіталі работнікі цэнтральнай райбальніцы, актывісты прафсаюзнага руху, раённых арганізацый Беларускага саюза жанчын і РГА “Белая Русь”.

Сустрэць на парозе Дзядулю Мароза і яго ўнучку Снягурачку малыя дакладна не чакалі. Аднак гэта не перашкодзіла ім і навагоднія вершы прыгадаць, і вясёлымі танцамі прысутных парадаваць. Без падарункаў у гэты дзень не застаўся ніхто: для дзяцей медыкі падрыхтавалі наборы ласункаў, для бацькоў Раісы і Андрэя – набор смачнай гарбаты, раённае ж аб’яднанне прафсаюзаў дапамагло з арганізацыяй салодкага стала, дапоўніўшы яго вялікім тортам і фруктовымі сокамі.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *