Встреча в клубе «Муза»

Общество

Цікавая сустрэча пры актыўнасці моладзі адбылася ў раённым Доме культуры. Яе ўдзельнікі, сябры калектыва-спутніка “Мара” нашага клуба, гаварылі аб сваіх захапленнях, задумах і клопатах. Па сутнасці, чырвонай лініяй праходзіў прафарыентацыйны напрамак. Даўнія члены аматарскага аб’яднання Крысціна Гайко з Апанаскавічаў і Вольга Шлёнская з гарпасёлка, як і раней, наведаўшыся на гэта пасяджэнне, прыгадалі свае заняткі, паразважалі пра абраныя прафесіі. Нешта ў ходзе вучобы ператварылася з незямнога ў рэалістычнае, іншае набыло цвёрдае перакананне.  

Крысціна раней больш, чым цяпер, пісала вершы, цяпер усе намаганні прыкладвае, каб адолець вучэбную праграму. Яна расказвала пра вялікае жаданне быць журналістам, а ўсе ўдзельнікі сустрэчы з цікавасцю слухалі, асабліва яе сястра Віялета, вучаніца Вяркудскай школы. Яна чым далей, тым больш цягнецца за старэйшай і магчыма пойдзе па яе шляху.

У Вольгі не спадае літаратурны інтарэс; аб прафесіі ўрача ўжо цяпер дзяўчына разважае не толькі як аб гуманнай і ўзвышанай, але і як аб складанай і незвычайна адказнай.

Студэнтку медыцынскага ўніверсітэта з цікавасцю слухала вучаніца Ільюшынскай сярэдняй школы Крысціна Дайлідзёнак (на здымку), якая якраз у гэты дзень здала пробныя тэсты і выбірае будучую навучальную ўстанову, сваю справу жыцця, не выключае і тое, што стане ўрачом.

Сярод захапленняў гэтай дзяўчыны – бісерапляценне, вышыванне карцін. На пасяджэнні яна паказала дзве з іх. Імі зацікавіліся не толькі дзяўчаты, яле і вучань Ушацкай сярэдняй школы Жэня Мягель, які таксама спрабаваў вышываць. Любіць займацца  спортам.

Цікава было пазнаёміцца прысутным з вершамі вучня гэтай жа школы Антона Станевіча (на здымку). Хлопец добра вучыцца ў школе, здольны на развагі. Такія і яго спробы пяра. Тэмамі вершаў з’яўляюцца: дабро і зло, родная мова, з’явы прыроды. 

Своеасаблівы майстар-клас правёў на пасяджэнні сябар нашага клуба Сяргей Уладзіміравіч Каранеўскі: ён чытаў свае вершы і даваў літаратурныя тлумачэнні.

Кожны, хто наведаўся на гэту цікавую сустрэчу, меў магчымасць і жаданне выказацца, пазнаёміць іншых са сваёй творчасцю. А маладыя, якія абіраюць сваю дарогу, атрымалі цікавыя звесткі. 

Г.ВАРАТЫНСКАЯ,

кіраўнік клуба”Муза” пры РДК.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *