Народный календарь


17 лютага    Сцюдзёны Мікола

Сцюдзёны дзень – шубу зноў надзень. На сцюдзёнага Міколу снегу наваліць гору.

Імяніны: Георгій, Кірыл, Мікалай, Юрый.

18 лютага    Агата-кароўніца

У гэты дзень у царкве асвячалі хлеб з соллю. Казалі: “Соль святой Агаты не пусціць пажару да хаты”. Лічылася заступніцай дамашняй жывёлы. Засцерагалі кароў ад сурокаў і хвароб.

Імяніны: Агата, Макар.

19 лютага   Вуколы

Мароз і непагадзь у гэты дзень – да бурнай вясны і гарачага сухога лета.

Імяніны: Максім, Марыя, Хрысціна (Крысціна).



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *