Руководство района провело приёмы граждан в Жарах и Матырино

Навстречу референдуму Общество

У раёне прадаўжаецца практыка работы з насельніцтвам, на сустрэчах з прадстаўнікамі ўлады жыхары Ушаччыны могуць задаць хвалюючыя пытанні, агучыць праблемныя моманты.

На прыёме ў Жарах

На мінулым тыдні прыём грамадзян у Жарах правёў старшыня райвыканкама Сяргей Сяргеевіч Садоўскі. Значнага ажыятажу сустрэча не выклікала, многія пытанні здымаюцца на мясцовым узроўні. Тое, што скаргаў і вялікіх праблем у вёсцы няма, падкрэсліла і старэйшына населенага пункта Т.І.Макрыдзіна. Акрамя прыватных пытанняў былі агучаны і некаторыя агульныя – добраўпарадкавання цэнтра сельсавета, а таксама водазабеспячэння. Напрыклад, жыхары цікавіліся перспектывамі з’яўлення станцыі абезжалезвання. На бліжэйшае будучае запланавана яе будаўніцтва ў суседнім аграгарадку Ільюшына, але на гэтым рэалізацыя падпраграмы “Чыстая вада” дзяржаўнай праграмы “Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе” не заканчваецца, і станцыі яшчэ будуць будавацца ў іншых населеных пунктах. Кіраўніком дзяржавы пастаўлена задача да 2025 года забяспечыць 100 працэнтаў спажыўцоў якаснай пітной вадой, у краіне за гэту пяцігодку плануецца пабудаваць больш за 800 станцый абезжалезвання.

… і Матырыне.

Магчымасць задаць хвалюючыя пытанні мелі днямі і жыхары Матырына. Выязны прыём грамадзян у вёсцы праводзіла старшыня раённага Савета дэпутатаў Наталля Мікалаеўна Марковіч. На сустрэчы былі разгледжаны пытанні якасці хлеба, абсталявання дадатковага прыпыначнага пункта. Акрамя гэтага, гаворка на сустрэчы ішла пра змяненні і дапаўненні ў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, маючы адбыцца 27 лютага рэферэндум.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *