Гаражные кооперативы

Общество

могуць стварыць уладальнікі аўтамабіляў, аб’яднаўшыся з суседзямі па доме ці жыхарамі аднаго мікрараёна. Пытанне гаражоў – злабадзённае для многіх жыхароў шматпавярховак, і іншым чынам, як сабрацца, абраць старшыню, бухгалтара і распачаць будоўлю, яго не здымеш. А вось месца вашых гаражоў, з улікам найменшай адлегласці ад дамоў і захаваннем ўсіх норм, вызначыць спецыяльная камісія. Для стварэння кааператыва за кансультацыяй трэба звяртацца ў аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама. А паколькі стварэнне гаражных кааператываў рэгламентуецца Указам №200 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, з’яўляецца працэдурным пытаннем, то і ажыццяўляецца ў рамках службы “аднаго акна”.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *