Небезопасный контингент

Cлужба-101

Часцей за ўсё віноўнікамі пажараў і ахвярамі агню становяцца асобы без пэўнага роду заняткаў і месца жыхарства, тыя, хто злоўжывае спіртным. Аналіз пажараў Віцебскай вобласці за 2010 год паказаў, што 207 з іх адбыліся якраз па віне асоб, што знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення, 90 працэнтаў загінуўшых былі ў нецвярозым стане. Дадзеная катэгорыя грамадзян ставіць пад пагрозу не толькі сваё жыццё, але і здароўе, бяспеку сваіх родных, людзей, якія пражываюць па суседстве.
У нашым раёне такому кантынгенту ўдзяляецца пастаянная ўвага, праводзяцца прафілактычныя размовы. На мінулым тыдні супрацоўнікамі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях на тэрыторыі Кубліцкага сельсавета праведзены рэйд па праверцы супрацьпажарнага стану жылых дамоў нядобранадзейных грамадзян. У ходзе рэйду праверана 14 домаўладанняў. Асноўнымі парушэннямі па-ранейшаму з’яўляюцца эксплуатацыя пячнога ацяплення, электраправодкі ў няспраўным стане.
Падчас рэйду таксама прайшоў сход у магазіне аграгарадка Кублічы, дзе правілам пажарнай бяспекі праінструктавана 18 чалавек.
А.ПОЛАЗАЎ,
інспектар дзяржпажнагляду. 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *