Санаторий «Лесные озера» стал площадкой проведения заседания Президиума Республиканского комитета Банковско-финансового профсоюза

Общество

Санаторый “Лясныя азёры” на мінулым тыдні стаў пляцоўкай для правядзення выязнога пасяджэння Прэзідыума Рэспубліканскага камітэта банкаўска-фінансавага прафсаюза і семінара-нарады абласных камітэтаў прафсаюзаў. Наша здраўніца была абрана для мерапрыемства невыпадкова – яна ўваходзіць ў сістэму санаторыяў “Белпрафсаюзкурорта”. Забягаючы наперад адзначым, што госці раёна засталіся ў захапленні ад прабывання на Ушаччыне.

Павестка пасяджэння, у якім прынялі ўдзел старшыня райвыканкама Сяргей Сяргеевіч Садоўскі і дырэктар санаторыя “Лясныя азёры” Віктар Мікалаевіч Грынкевіч, была даволі шырокай – разгледжана шмат пытанняў прафсаюзннай дзейнасці. У прыватнасці, удзел банкаўска-фінансавага прафсаюза ў мерапрыемствах па падрыхтоўцы і правядзенні рэспубліканскага рэферэндуму. Адзначана высокая актыўнасць і адказнасць прафсаюзнага актыву падчас дыялогавых пляцовак па абмеркаванні праекта Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і непасрэдна ў дзень палітычнай падзеі. Быў зацверджаны план мерапрыемстваў, прымеркаваных Году гістарычнай памяці. Перад прафсаюзнымі арганізацыямі стаяць задачы па ўмацаванні адзінства беларускага народа, захаванні гістарычнай праўды, папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі. Практычнай часткай пытання стала наведванне мемарыяльнага комплексу “Прарыў”. Работнікі музея падрыхтавалі для гасцей раёна экскурсію, да мемамарыяльных пліт ляглі чырвоныя гваздзікі, памяць загінуўшых ушанавалі хвілінай маўчання (на здымку). Прафсаюзныя лідары былі ўражаны веліччу нашага комплексу, гісторыяй яго з’яўлення і не хаваючы эмоцый казалі: “Тут павінен пабываць кожны!”

Абмяркоўвалася і пытанне аздараўлення членаў прафсаюза. Удзельнікі прэзідыума на свае вочы ўпэўніліся ў тым, што база “Лясных азёр” выдатная для лячэння хвароб сардэчна-сасудзістай і нервовай сістэм, органаў дыхання, тут можна прайсці курс рэабілітацыі пасля каранавіруса. Створаны камфортныя ўмовы не толькі для лячэння, а і адпачынку.

Падчас рабочай паездкі на Ушаччыну старшыня банкаўска-фінансавага прафсаюза Аляксандар Львовіч Ліхтаровіч і старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Святлана Юр’еўна Парчэўская азнаёміліся з работай прафсаюзнай арганізацыі ААТ “Белаграпрамбанк” у г.п.Ушачы. Гэта пярвічка заўсёды актыўная – калектыў рэалізуе сацыяльныя праекты, удзельнічае ў мерапрыемствах галіновага прафсаюза і раённага аб’яднання. Пацверджаннем гэтаму былі і арыгінальная выстава работ дзяцей супрацоўнікаў банка, прымеркаваная да Дня жанчын, і ідэальна аформленыя дакументы, стэнды. За значны асабісты ўклад ва ўмацаванне аўтарытэта Віцебскай абласной арганізацыі банкаўска-фінансавага прафсаюза, развіццё сацыяльнага партнёрства начальніку Цэнтра банкаўскіх паслуг Дзіне Міхайлаўне Садоўскай была ўручана Грамата абласнога галіновага прафсаюза.

Як адзначалі ўдзельнікі прэзідыума, выязное мерапрыемства атрымалася плённым і насычаным, наведаць жа гасцінную Ушаччыну з яе багатым турыстычным патэнцыялам яны абавязкова параяць членам сваіх прафсаюзаў.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *