Состоялся итоговый пленум Ушачской районной организации ОО БРСМ

Образование и молодежь

506 юнакоў і дзяўчат, энергічных і таленавітых, актыўных і неабыякавых, уваходзяць зараз у склад раённай арганізацыі БРСМ. Пярвічкі створаны ў многіх установах і на прадпрыемствах Ушаччыны. Пра тое, чым яны жывуць, падчас выніковага пленума расказала яго ўдзельнікам – членам камітэта, актывістам грамадскага аб’яднання – маладзёжны лідар раёна Дзіяна Калбасава.

Патрыятызм

Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне – адзін з асноўных накірункаў, па якім працуе райкам БРСМ. Рэалізацыя рэспубліканскіх праектаў “Адкрыты дыялог “Беларусь: учора, сёння, заўтра”, “Кветкі Вялікай Перамогі”, “Род­нае-народнае”, патрыятычная акцыя “Беларусь памятае…” – спраў у моладзі шмат. Дарэчы, прымаюць удзел яны не толькі ў мерапрыемствах раённага ўзроўню – летась праявілі сябе ў абласных фотаконкурсе “Сэлфі&фота з вышыванкай” і чэмпіянаце па хуткаснай зборцы спілс-карт “Ведаю Беларусь”. У ліку значных дасягненняў – і закладка алеі сямейных дрэў ля дзіцячай школы мастацтваў, рэалізаваць намечанае маладым сем’ям дапамаглі раённая арганізацыя Беларускага саюза жанчын, раённае аб’яднанне прафсаюзаў і ветэранская арганізацыя.

На сённяшні дзень у склад раённай арганізацыі БРСМ уваходзіць 31,13 працэнта ад агульнай колькасці маладых людзей, якія пражываюць на Ушаччыне. Найбольшы працэнт членства – у пярвічак райаддзела па надзвычайных сітуацыях і аддзела па ахове аб’ектаў у г.п.Ушачы Полацкага Дэпартамента аховы МУС РБ.

Валанцёрства

Валанцёрскія атрады “Добрае сэрца” (на 1 студзеня 2022-га ў раёне іх створана 6 агульнай колькасцю 72 чалавекі) заўсёды там, дзе патрэбна дапамога і падтрымка. На слыху ў многіх акцыі, праекты з іх удзелам: “Цуды на Каляды”, “У школу з Добрым сэрцам!”, “Мы выбіраем дапамогу пажылым людзям”. На працягу 2021-га валанцёры аказвалі шэфскую падтрымку ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, адзінокім пажылым землякам, наводзілі парадак на замацаваных за імі воінскіх пахаваннях.

Здорава – здарова!

Гэта дакладна дэвіз, з якім крочаць па жыцці члены БРСМ. Турніры ў рамках рэспубліканскага сямейнага праекта “ТатаЗала”, акцыі “Моладзь за здаровы лад жыцця”, “Не – наркотыкам”, “Прафілактыка і ты”, спартландыя “Наша дружная сям’я” – усё гэта ў раскладзе маладзёжных актывістаў. Займаюцца яны таксама інфармацыйна-асветніцкай работай, арганізуюць раздачу наглядных прафілактычных матэрыялаў.

Прэстыжна

…працаваць у вольны ад вучобы час у студэнцкіх атрадах. Летась гэтым маглі пахваліцца 76 юнакоў і дзяўчат, якія былі ўладкаваны ў пітомніку лясгаса. Дарэчы, паспявалі яшчэ выконваць творчыя заданні, падрыхтаваныя райкамам БРСМ. Паўдзельнічалі студатрадаўцы ў квест-гульні “Партызанскімі сцежкамі”, адкрытых дыялогах, а таксама квізе “Мая Радзіма – Беларусь”, прысвечаным Дню беларускіх студэнцкіх атрадаў.

Пазнаёміцца з работай грамадскага аб’яднання, пакінуць свае водгукі і прапановы можна ў групах “Моладзь Ушачы” у сацыяльных сетках “ВКонтакте” і “Instagram”. У ліку падпісчыкаў – прадстаўнікі розных узростаў, жыхары іншых гарадоў, абласцей і нават краін.

Актыўная моладзь жыве і на вёсцы. Летась на Ушаччыне традыцыйна прайшоў раённы этап рэспубліканскага сельскагаспадарчага праекта “Уладар сяла”.

Заслужана

Раённы камітэт БРСМ ганарыцца сваімі таленавітымі, энергічнымі, нераўнадушнымі юнакамі і дзяўчатамі, якія імкнуцца не прапусціць ні адно мерапрыемства, дабрачынны марафон ці іншую класную ідэю. У прыгаданы дзень Падзяка райкама аб’яўлена вучаніцам Ушацкай школы Кацярыне Фядосенка і Марыі Харак. Здавальняючай прызнана і работа раённай арганізацыі грамадскага аб’днання БРСМ за 2021 год.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *