УП «Витебскоблгаз» напоминает: земляные работы в зоне размещения подземных газопроводов без разрешения запрещены!

Профилактика и безопасность

З прыходам вясны ўзрастае рызыка пашкоджання газаправодаў. У сувязі з гэтым нагадваем, што рамонтныя, будаўнічыя і земляныя работы ў зоне размяшчэння падземных газаправодаў ажыццяўляюцца толькі па пісьмовым дазволе газазабеспячальнай арганізацыі.

Па тэрыторыі г.п.Ушачы і раёна праходзяць трасы падземных газаправодаў высокага, сярэдняга і нізкага ціскаў. На мясцовасці яны абазначаюцца ўказальнікамі, таблічкамі, размешчанымі на сценах будынкаў, на жалезабетонных ці пластмасавых слупах. За пашкоджанне газаправодаў прадугледжаны штраф.

Для атрымання падрабязнай інфармацыі звяртайцеся ва Ушацкі раён газазабеспячэння: г.п.Ушачы, вул. Калінінская, 23а, тэлефон: 5-71-04.

УП “Віцебскаблгаз”.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *