Ушачский лесхоз напоминает о правилах пожарной безопасности в лесу

Профилактика и безопасность

Работнікі лясгаса ўдзяляюць вялікую ўвагу прафілактыцы, у зонах масавага адпачынку абсталёўваюцца спецыяльныя месцы для развядзення вогнішчаў, робяцца мінералізаваныя палосы ў лясных масівах.

Настойліва просім грамадзян быць уважлівымі і асцярожнымі з агнём, строга выконваць правілы пажарнай бяспекі: не кідаць падпаленыя запалкі і акуркі, не разводзіць вогнішча ў лясных масівах, на тарфяніках і ў месцах з падсохлай травой, не выпальваць сухую расліннасць, не пакідаць у лесе прамаслены або прамочаны гаручымі рэчывамі матэрыял, бутэлькі або шкло – яны здольныя спрацаваць як запальныя лінзы. За развядзенне вогнішчаў у забароненых месцах можна “прагарэць”, атрымаўшы штраф у 12 базавых велічынь. Калі ж з-за пажару па вашай віне адбылося знішчэнне або пашкоджанне лесу, штраф будзе намнога большы.

Калі вы ўбачылі ўзгаранне ў лесе, паспрабуйце ліквідаваць ачаг уласнымі сіламі. Калі гэта немагчыма, пакіньце небяспечную зону, абавязкова паведаміце пра месца пажару ў дзяржаўную лясную ахову (5-77-30) або МНС па нумары 101 ці 112.

Пры наведванні ляснога фонду звяртайце ўвагу на інфармацыйныя аншлагі, на якіх пазначаны тэлефоны бліжэйшых лясніцтваў, лясгасаў. Будзьце вельмі асцярожнымі з агнём у межах любой прыроднай тэрыторыі. Беражыце наша агульнае лясное багацце!

І.ШУГАЛЕЙ, інжынер па ахове
і абароне лесу Ушацкага лясгаса.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *