Где приобрести удобрения?

Общество

Хутка наступіла каляндарная вясна, неўзабаве сыдзе снег і гаспадары прысядзібных участкаў, дачнікі з задавальненнем прыступяць да веснавых работ і пасеву розных культур. Сапраўдны гаспадар разумее, што на добры ўраджай уплывае не толькі якаснае насенне, спрыяльнае надвор’е: трэба паклапаціцца і пра ўгнаенні.
Сёння многіх хвалюе, дзе можна набыць арганіку і мінеральныя тукі, каб падкарміць зямлю.
Як і звычайна, гаспадаркі раёна могуць прапанаваць жадаючым арганіку. Так, напрыклад, у ААТ “Ушацкі райаграсэрвіс” за пяцітонную машыну арганікі трэба заплаціць 75 тысяч рублёў. Калі неабходна даставіць яе за межы гарпасёлка, трэба будзе даплаціць за дастаўку. КУСГП “Кублічы” рэалізуе насельніцтву арганіку па цане 14 тысяч за тону, але без дастаўкі. КУСГП “Арэхаўна” прадае арганіку па цане 15 тысяч за тону з пагрузкай, але без дастаўкі. ААТ “Ільюшынскі”, а таксама іншыя гаспадаркі рэалізуюць насельніцтву арганіку па дагаворнай цане.
Кожнай расліне неабходны мінеральныя элементы, асабліва асноўныя з іх азот, фосфар, калій. Набыць мінеральныя ўгнаенні можна ў спецыялізаваных магазінах райспажыўтаварыства. Так, у магазіне “Гаспадар” маюцца азотныя ўгнаенні, аксідат торфу, карбамід і іншыя для падкормкі агароднінных культур. Асаблівай папулярнасцю карыстаюцца комплексныя ўгнаенні, якія ўтрымліваюць адразу некалькі карысных для раслін элементаў. Пастаянна ўлічваецца попыт насельніцтва на названы тавар і адпаведна ажыццяўляецца завоз.
Падрыхтавала В.ПОЛАЗАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *