Активисты ветеранского движения из Ушач, Глубокого и Подсвилья провели встречу в Поставском районе

Общество

Чарговая сустрэча сяброў “Актыўнае даўгалецце – 2030” прайшла 19 мая. На гэты раз яе ініцыятарамі сталі Ушацкі і Пастаўскі раённыя саветы ветэранаў. А ўдзельнікамі – спартыўна-аздараўленчыя клубы Глыбокага, Падсвілля і Ушач. Дарэчы, у Паставах таксама хочуць арганізаваць падобны, таму для іх была цікавай прэзентацыя работы нашага “Імпульса”. Я расказала, што касцяк клуба складаюць ветэранскія актывісты, аб нашых паездках і мерапрыемствах.

Мы ў сваю чаргу ўбачылі, чым займаюцца ў аддзяленні ТСЦАН для пажылых людзей, праслухалі невялікі канцэрт. Пабывалі ў музеі Першай сусветнай вайны ў былым палацы Тызенхаўза, даведаліся пра яе малавядомыя старонкі на Пастаўшчыне, паглядзелі славутасці горада. Але самае цікавае было на спартыўна-турыстычным комплексе “Азяркі”, які знаходзіцца на беразе возера Белае. Удзельнікі клуба “Імпульс” прайшліся па сцежцы здароўя. Вельмі спадабаўся нам вяровачны парк для напрацоўкі турыстычных навыкаў. Ён абсталяваны прама паміж соснамі з рознымі палосамі перашкод, элементамі па скалалажанні, трыманні раўнавагі. Некаторыя з нас адважыліся прайсці паласу, тым больш што клуб запрасілі прыняць удзел у турыстычным злёце для пажылых людзей, які плануюць правесці ў жніўні.

Скончылася мерапрыемства круглым сталом з гарбатай, віншаваннямі са стагоддзем піянерскай арганізацыі і піянерскімі песнямі. Наступная сустрэча плануецца ўжо ва Ушачах. А для таго каб зацікавіць удзельнікаў, мы дарылі суседзям буклеты пра “Прарыў”, санаторый “Лясныя азёры”, расказвалі пра іншыя цікавыя месцы нашай малой радзімы.

Н.ВАСІЛЕЎСКАЯ,
старшыня ветэранскай арганізацыі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *