Куда сдать пивные бутылки?

Ваш вопрос - наш ответ

Ці можна дзе-небудзь у раёне здаць бутэлькі ад піва? Віна-гарэлачныя прымаюць, а вось з піўнымі чамусьці адмаўляюць. Чуў, што адпаведнымі службамі падпісана пагадненне з некаторымі вытворцамі піўной прадукцыі аб прыёме тары канкрэтных марак піва.
Як патлумачылі нам у каапнарыхтпраме, у нарыхтоўчы ларок прадпрыемства можна здаць толькі светлую тару, у тым ліку віна-гарэлачныя бутэлькі, тыпу “Жытніцы”. А вось шкляныя адыходы і нестандартную шкляную тару, якой з’яўляюцца піўныя бутэлькі, можна здаваць толькі для перапрацоўкі ў бой. Кошт аднаго кілаграма такой прадукцыі складае на сённяшні дзень 30 рублёў.
Спецыялісты райспажыўтаварыства патлумачылі, што тару з-пад піва ў хуткім часе пачнуць прымаць. Зараз часова гэта не робіцца па прычыне адсутнасці складскога памяшкання (трэба яго абсталяваць). 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *