В деревне Заозерье случился пожар. Горела баня

Происшествия

У сераду ў вёсцы Заазер’е Вялікадолецкага сельсавета адбыўся пажар. На адной з сядзіб загарэлася лазня, якая на той момант тапілася. Агонь хутка перакінуўся і на хлеў побач. Ніхто не пацярпеў, а вось пабудовы істотна пашкоджаны. Па папярэдняй версіі прычына здарэння – парушэнне правіл эксплуатацыі пячнога ацяплення, у прыватнасці, ушчыльную да печы былі складзены дровы.

З пачатку года ў раёне зарэгістравана ўжо 16 пажараў, з іх два – менавіта з-за названай вышэй прычыны. У МНС нагадваюць, што нельга эксплуатаваць печы і коміны з трэшчынамі, тапіць з адчыненай дзверцай, не забудзьцеся пра перадтопачны металічны ліст, а распаліўшы печ, не пакідайце яе без нагляду.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *