С начала года на пожарах в Ушачском районе погибло 6 человек

Cлужба-101

На жаль, яшчэ адным горкім прыкладам чалавечай бяспечнасці, які прывёў да трагедыі, стала больш. 13 красавіка ў 4 гадзіны раніцы ў аддзел па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне аб пажары ў вёсцы Азаранкі Жарскага сельсавета. Па прыбыцці выратавальнікаў да месца здарэння назіралася адкрытае гарэнне жылога дома і хлява. Гаспадар загінуў у агні. Папярэдняя прычына пажару – курэнне ў нецвярозым стане.
Два пажары адбыліся крыху раней. У вёсцы Царкавішча Вялікадолецкага сельсавета загарэўся жылы дом, у выніку атрымала апёкі і была дастаўлена ў бальніцу гаспадыня дома. Агнём пашкоджаны сцены, столевае перакрыццё, урон склаў 500 тысяч рублёў.
А ў Янове Вяркудскага сельсавета агонь пашкодзіў хлеў аднаго з жыхароў вёскі. Знішчаны дах пабудовы, урон склаў 2 мільёны рублёў.
Прычыны ўзнікнення пажараў высвятляюцца.
Сёлета ў раёне на пажарах загінула ўжо 6 чалавек.
А.ПОЛАЗАЎ,
інспектар дзяржпажнагляду.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *