Аграрии Ушачского района обсудили ход проведения посевной кампании

Сельское хозяйство

На гэтым тыдні на базе ААТ “Ільюшынскі” прайшоў семінар кіраўнікоў і галоўных спецыялістаў гаспадарак раёна па пытаннях правядзення сяўбы і парадку на жывёлагадоўчых фермах.
Старшыня райвыканкама А.А.Кавалёнак у сваім выступленні адразу падкрэсліў, што на працаўніках сельскай гаспадаркі ляжыць вялікая адказнасць за правядзенне пасяўной кампаніі. У гэтым годзе ўклад ушацкіх аграрыяў у агульны каравай павінен быць немалы – 56 тысяч тон зерневых. Каб атрымаць такі ўраджай – трэба прыкласці намаганні. Для паспяховай работы ёсць усё: насенне, тэхніка, мінеральныя ўгнаенні, якімі сельгаспрадпрыемствы забяспечаны амаль на 100 працэнтаў, чаго не было на працягу апошніх гадоў. Дастаткова было ўнесена сёлета і арганікі. Галоўнае цяпер – правільна арганізаваць і каардынаваць работу, адказна ставіцца да яе.  
Хоць вясна зацягнулася, тэрміны сяўбы не змяніліся: завяршыць кампанію трэба да 1 мая. Адсюль зразумелыя патрабаванні да тэмпаў працы. Тым не менш работа павінна выконвацца якасна, з захаваннем тэхналогіі. Абавязкова трэба рабіць папярэчную пярвічную апрацоўку глебы, не сеяць без маркёраў і захоўваць тэхналагічную каляіну, уносіць увесь комплекс мінеральных угнаенняў. Паколькі сёлета фосфару дастаткова ў кожнай гаспадарцы, ён павінен уносіцца пад усе культуры, – зазначыў намеснік старшыні райсельгасхарча па раслінаводстве Г.Р.Чабатар. Немалаважным момантам з’яўляецца пратручванне насення. Трэба актыўна весці і падкормку азімых. Разам з тым нельга рабіць паспешлівыя вывады наконт гібелі пасеваў азімых, пакуль што немагчыма поўнасцю правільна ацаніць абстаноўку.
Старшыня райсельгасхарча А.Я.Вайцянкоў засяродзіў увагу прысутных на арганізацыі рабочага дня з 6 раніцы да 9 вечара, двухразовым харчаванні, а таксама тэхніцы бяспекі. А намеснік начальніка райсельгасхарча па эканоміцы В.Л.Хамёнак – на пытаннях аплаты працы, нормах расходу паліва, уліку мінеральных угнаенняў і сродкаў аховы раслін, умовах спаборніцтва на пасяўной і іншых пытаннях.
На мехдвары “Ільюшынскага”, дзе былі выстаўлены сеялкі і пасяўныя агрэгаты, удзельнікам семінара прадэманстравалі асноўныя ключавыя моманты ў рабоце з імі. А на мехтаку ішла больш падрабязная гаворка аб пратручванні насення і неабходных для гэтага прэпаратах.
Затым удзельнікі семінара наведалі жывёлагадоўчы комплекс у Ільюшыне, дзе шмат зроблена па добраўпарадкаванні. Галоўнае не толькі навесці парадак, а і пастаянна падтрымліваць яго.
Пастаўлены канкрэтныя задачы, акрэслены накірункі ў рабоце. У аграрыяў – чарговы “гарачы” сезон.
В.ПОЛАЗАВА.  



1 комментарий по теме “Аграрии Ушачского района обсудили ход проведения посевной кампании

  1. Пiшыце, калi ласка, на беларускай мове!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *