На Ушаччине дан старт посевной кампании

Сельское хозяйство

Нарэшце надвор’е дазволіла аграрыям раёна прыступіць да чаканай пасяўной. Як заўсёды, у ліку сельгаспрадпрыемстваў, якія першымі распачалі сяўбу, – ААТ “Дземенец-Агра”. У гаспадарцы заўсёды ўсё прадумана і своечасова. Сеяць лубін тут пачалі яшчэ ў пачатку красавіка, а таму зараз, калі астатнія толькі раскачваюцца або прыступаюць, у “Дземенцы” пасяўная ідзе поўным ходам. 
Сёлета план сяўбы зерневых і зернебабовых у параўнанні з мінулым годам павялічаны. Засеяць трэба 410 гектараў, з іх 320 – зерневыя, акрамя гэтага нямала трэба перасеяць азімых, якія загінулі. “Дземенец” яшэ і адзіная гаспадарка ў раёне, якая будзе сеяць грэчку: запатрабаваная ў апошні час культура зойме 50 гектараў. Ужо выбрана падыходзячае поле, вызначаны тэрміны сяўбы.
На гэтым тыдні работа ішла адразу на двух палях: на адным сеялі лубін, на другім – ячмень. Калі ў папярэднія гады ў гаспадарцы меўся толькі адзін трохметровы пасяўны агрэгат і ім засяваліся ўсе плошчы, то цяпер работа ідзе намнога хутчэй, бо летась разам з новым энерганасычаным трактарам МТЗ-3022 атрымалі і вельмі патрэбны сучасны пасяўны агрэгат АПП-6Д. На новай тэхніцы – нязменны перадавік гаспадаркі Мікалай Уладзіміравіч Яловік. Не першы год засявае палеткі і Ігар Васільевіч Мамон (на здымку).
Пакуль дазваляе надвор’е, трэба эфектыўна выкарыстоўваць час, каб завяршыць сяўбу ў аптымальныя тэрміны, строга захоўваючы пры гэтым усе агратэхнічныя патрабаванні. Увосень было ўзнята зябліва, а таму зараз не прыходзіцца губляць час, адразу ідзе пярвічная апрацоўка глебы, уносіцца дастатковая колькасць мінеральных угнаенняў. Не на ўсе палі яшчэ можна заехаць, ды і на тых, якія засяваюцца цяпер, застаюцца вымачкі, да якіх вернуцца крыху пазней.
Калі надвор’е не ўмяшаецца ў планы працаўнікоў гаспадаркі, то завершаць сяўбу зерневых яны нават раней вызначанага для ўсіх тэрміну.  
У сельгаспрадпрыемстве пасеяна каля сотні гектараў. З усімі пастаўленымі задачамі, галоўная з якіх вырасціць добры ўраджай, працаўнікі мяркуюць справіцца.
В.ПОЛАЗАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *