Два рыбака утонуло в Ушачском районе за неделю

Происшествия

Адразу дзве трагедыі на вадзе адбыліся ва Ушацкім раёне на мінулым тыдні. У абодвух выпадках пацярпелі аматары рыбнай лоўлі, якія, займаючыся промыслам з лодак, “забыліся” пра абавязковае выкарыстанне спецыяльных выратавальных камізэлек.

Пенсіянер 1950 года нараджэння вырашыў парыбачыць на возеры Глыбачка ў аднайменнай вёсцы Ушацкага сельсавета. Да месца накіраваўся на матацыкле і ўжо да абеду, па словах блізкіх, планаваў вярнуцца. Адплыўшы на драўлянай лодцы метраў 20 ад берага, мужчына ставіў жарліцы на шчупака. Пра гэта ў райаддзел па надзвычайных сітуацыях паведаміў сведка, які праз колькі часу прыкмеціў на вадзе ўжо пусты плаўсродак. Дамоў рыбак у вызначаны час так і не вярнуўся, яго матацыкл заставаўся на месцы. Вечарам таго ж дня полацкімі вадалазамі цела тапельцы было знойдзена на дне возера (на глыбіні трох метраў) – там, дзе мужчына рыбачыў.

Другі трагічны выпадак адбыўся 29 кастрычніка на возеры Язна ў Кубліцкім сельсавеце. мужчына 1959 года нараджэння гэтак жа рашыў парыбачыць з лодкі. Калі ж вечарам не вярнуўся, блізкія забілі трывогу. Пра нядобрае “падказваў” перавернуты плаўсродак з закінутымі наверх ботамі рыбака. Відаць, калі апошні аказаўся ў вадзе, умудрыўся зняць і нават “выратаваць” абутак, а сам паплыў да берага. На працягу некалькіх дзён на месцы працавалі спецыялісты таварыства выратавання на водах і МНС. Блізкія мужчыны і добраахвотнікі абследавалі мясцовасць. Былі задзейнічаны квадракоптар лясгаса і спецыяльны прыбор для “чытання” дна. І толькі ў гэтую сераду цела пенсіянера (дарэчы, на заслужаны адпачынак пацярпелы выйшаў толькі некалькі месяцаў таму) было знойдзена непадалёк ад берага ў чароце.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *