В Беларуси наблюдается одновременная циркуляция трех вирусов — тридемия. Актуальной защитой по-прежнему остается вакцинация

Здравоохранение

Ва ўсім свеце і Беларусі, у прыватнасці, з’явіўся новы тэрмін – трыдэмія, ці трайная мікст-інфекцыя. У апошнія два гады рэспіраторныя захворванні рэгістраваліся значна радзей: каранавірус проста не пакідаў ім шансаў. Цяпер жа – з яго аслабленнем – вярнуліся сезонныя ВРВІ і грып. Праблема ў тым, што заразіцца можна і імі двума, і COVID-19 адначасова – вытрымаць такі ўдар здольны не кожны арганізм.

Самым надзейным спосабам пазбегнуць падобных праблем застаецца вакцынацыя: яна і рызыку “знаёмства” з вірусамі зніжае, і цячэнне захворвання аблягчае. На сённяшні дзень ва Ушацкай цэнтральнай раённай бальніцы ў дастатковай колькасці маюцца абсалютна ўсе зарэгістраваныя ў Беларусі для імунізацыі ад COVID-19 прэпараты – расійскай, кітайскай (яе доўгі час чакалі многія ўшачане), кубінскай вытворчасці.

Некалькі слоў пра апошні. “Soberana Plus” выкарыстоўваецца выключна як бустар, гэта значыць, уводзіцца чалавеку, які ўжо прайшоў поўны курс вакцынацыі. Робіцца гэта для падтрымання імунітэту, выпрацоўкі антыцелаў. Па словах намесніка галоўнага ўрача ЦРБ Н.В.Дрозд, прэпарат зручны ва ўжыванні, паколькі не патрабуе замарозкі. Акрамя таго, ён добра пераносіцца – па гэтым паказчыку многія прышчэпленыя параўналі яго з кітайскай вакцынай. Дарэчы, кубінскі прэпарат дазволены не толькі для дарослых, але і дзяцей з двухгадовага ўзросту.

З больш чым 76 працэнтаў праімунізаваных ад каранавіруса ва Ушацкім раёне першую рэвакцынацыю прайшлі 90 працэнтаў насельніцтва, другую – пакуль толькі 11.

“Аднойчы правакцынавацца – адназначна недастаткова! Эфектыўнасць любога ўведзенага прэпарата з часам зніжаецца, – падкрэслівае загадчык паліклінікі ЦРБ П.Г.Пугач. – Праходжанне кожныя шэсць месяцаў рэвакцынацыі ад каранавіруса павінна ўвайсці ў нашу практыку, як штогадовы медагляд ці штодзённыя гігіенічныя працэдуры”.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *