«Кожаный мяч» определил сильнейших

Cпорт

У маі праходзілі абласныя спаборніцтвы па футболе сярод дзяцей і падлеткаў 13-14 гадоў на прыз “Скураны мяч”. Напярэдадні гэтага занальны этап гульняў сабраў ва Ушачах акрамя гаспадароў спаборніцтваў каманды з Лепеля і Чашнік. Полацкія і Бешанковіцкія футбалісты, якія таксама павінны былі ўдзельнічаць у гульнях, не прыбылі. У выніку ўпартай барацьбы нашы хлопцы сталі першымі: ўпэўнена перамаглі лепельскіх футбалістаў з лікам 5:0 і чашніцкіх – з лікам 3:2. Аўтарамі забітых галоў сталі Улад Сазонаў, Андрэй Сакалоў, Саша Клоп, Алег Манецкі, Андрэй Клемяценка, Ігар Шаблоўскі, Дзіма Мароз і Улад Троцкі.
Фінал абласных спаборніцтваў, які праходзіў у Віцебску, выдаўся для нашых спартсменаў даволі няпростым. Ушацкія футбалісты паказвалі дастойную гульню, упэўнена перамаглі з лікам 11:0 каманду з Аршанскага раёна. Забівалі галы і аддавалі галявыя перадачы Максім Красноў, Дзіма Падгол, Мікіта Галай, Стас Сабін, Саша Кісялёў, Валера Антопуш. Наша каманда магла нават стаць першай ці другой у спісе пераможцаў, аднак, нягледзячы на шматлікія спробы забіць у адказны момант гол, мяч так і не трапіў у вароты праціўніка. З лікам 0:0 закончылася гульня з камандай Міёраў. Адзіны гол, забіты ў нашы вароты, прынёс перамогу аршанскім спартсменам. У агульным заліку перамогу ў абласных спаборніцтвах атрымалі міёрскія футбалісты, каманда нашага раёна стала пятай.
Хацелася б адзначыць, што па выніках гульняў узнагароджвалі- ся лепшыя ігракі каманд. Прыемна, што і ўшацкія футбалісты не засталіся без прыза. Наш Жэня Мялешка прызнаны лепшым галкіперам спаборніцтваў.
В.ЛУК’ЯНЕНКА,
трэнер Ушацкай ДЮСШ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *