Новости БРСМ

В общественных организациях Образование и молодежь

Дапаможам дзецям

У рамках праекта “Добрае сэрца” Ушацкі райкам БРСМ з 18 ліпеня па 1 жніўня праводзіць акцыю “Міласэрнасць” па зборы летняга адзення, а таксама грашовых сродкаў для дзяцей сацыяльнага прытулка гарпасёлка. Калі вы не з’яўляецеся раўнадушнымі і ў вас ёсць магчымасць дапамагчы, звяртайцеся ў маладзёжную арганізацыю па тэлефоне 2-17-84. 

Пуцёўкі ў «Арлёнак»

Абласны лагер актыву членаў Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі дзейнічае на базе дзіцячага аздараўленчага лагера “Арлёнак” у Бешанковіцкім раёне. Самыя актыўныя члены ўшацкай маладзёжнай арганізацыі атрымалі пуцёўкі на адпачынак з 25 ліпеня.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *