Великан на грядке

Общество

Вось такога “прыгажуна-асілка” вырасцілі на сваім агародзе жыхары гарпасёлка Арсеній Кліменцьевіч Первянёнак і Тамара Уласаўна Андрыковіч. Цікава, што хітры гарбуз сам “узлез” на плыт, дзе і размясціўся з камфортам – бліжэй да сонейка, далей ад сваякоў, што мочаць жоўтыя бакі на вільготнай глебе. Вось і вырас такім вялізным! 

Паважаныя чытачы, мяркуем, што і на вашых градках гэтым летам вырасла нешта надзвычайнае. Калі так – запрашаем прыняць удзел у нашым конкурсе “ДЗІВА НА ГРАДЦЫ”. Тэлефануйце, заходзьце ў рэдакцыю або дасылайце на наш адрас свае здымкі. Уладальнік самага цікавага “экспаната” атрымае прыз – бясплатную квартальную падпіску на “Патрыёт”.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *