Хозяйства Ушачского района занимаются севом озимого рапса

Сельское хозяйство

Гаспадаркі раёна працягваюць сяўбу азімага рапсу. У апошні час гэта самая прыбытковая культура, яе кошт за тону складае больш за два мільёны рублёў. Сёлета план пасеву азімага зменшаны да 1800 гектараў, такія карэкціроўкі ўнесены з-за таго, што культура дрэнна пераносіць зімоўку, але павялічаны план сяўбы яравога. “Агра-Селішча” і “Арэхаўна” ўжо пасеялі запланаванае, амаль выканалі план сяўбы “Кублічы” і “Глыбачаны”. Самыя вялікія плошчы пад азімы рапс – 320 гектараў — адведзены ў “Ільюшынскім”. Акрамя гэтага, у раёне будзе пасеяна і 200 гектараў свірэпіцы.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *