Приходите на дискотеку за хорошим настроением!

Образование и молодежь

Не так даўно ў раённай газеце была ўзнята тэма адсутнасці маладзёжных дыскатэк у РДК. Дырэктар Дома культуры А.А.Гарбачова, якая пачала працаваць на гэтай пасадзе, мяркуе прадпрымаць канкрэтныя меры па выпраўленні сітуацыі. І для чытачоў газеты яна расказала, якімі будуць гэтыя меры.

–  у суботні вечар  праводзілася акцыя “Прыходзь з сябрам, купі білет адзін на дваіх”. Хоць кошт аднаго наведання маладзёжнай дыскатэкі ў нашым РДК (тры тысячы рублёў), напэўна, самы нізкі ў вобласці, але ёсць магчымасць дзяўчатам і хлопцам заплаціць удвая менш. Так будзе і далей, толькі ўмовы ўдзешаўлення білетаў штораз станем прапаноўваць новыя.
Галоўнае на сёння бачу ў тым, каб вывучыць музычныя густы нашых маладых людзей, падабраць патрэбнае. Таму запрашаю прыходзіць у РДК як шырокую публіку, так і тых, хто лічыць сябе аматарам і знаўцам сучасных музычных накірункаў і хоча паспрабаваць сябе ў якасці дзі-джэя. Прапануйце сваё, мы дадзім вам магчымасць папрацаваць на сучасным музычным абсталяванні. Сёння дыскатэку будзе весці аматар музыкі Сяргей. У наступныя суботы пакажуць свае здольнасці іншыя хлопцы. І каму з іх удасца найбольш захапіць моладзь, той і стане гаспадаром дыскатэк.  
Акрамя гэтага, мяркую, што будзем праводзіць гульнявыя і шоу-праграмы, каб працаваць не толькі з музыкай, але і з мікрафонам. Думаем шукаць новае, эксперыментаваць на карысць справе.
У той жа час, напэўна, нічога ў нас, культработнікаў, не атрымаецца “зверху”, калі не будзе падтрымкі “знізу”, калі моладзь не захоча выкарыстоўваць цудоўную магчымасць уносіць свае прапановы наконт дыскатэк, культурна адпачываць разам, заводзіць новыя знаёмствы, прыходзіць у раённы Дом культуры за добрым настроем.



2 комментария по теме “Приходите на дискотеку за хорошим настроением!

  1. Давно пора менять что-то. Моё мнение: 1.нужно сделать миникафе (пускай даже без алкоголя) 2.Пригласить диджея из какого-нибудь клуба например г.Новополоцка, Витебска, чтобы показал нишим диджеям за какой музыкой тянется молодёж. И всё будет дудой )))

  2. Моё меркаванне такое: нічога ўжо не зменіш. Моладзь не будзе хадзіць у клюб, пакуль ёсць кафэ, якія мы ўсе добра ведаем.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *