Школа юного лидера

Наши дети

Піянерская арганізацыя заўсёды лічылася школай дабрыні і справядлівасці. Яна дапамагае тысячам дзяцей станавіцца сапраўднымі грамадзянамі сваёй краіны, прадаўжальнікамі спраў старэйшага пакалення. Адна з яе асноўных задач – выяўленне і падрыхтоўка дзіцячых лідараў. Пра тое, як гэтая работа праводзіцца ў нашым раёне, нам расказала метадыст Ушацкага раённага цэнтра дзяцей і моладзі Алеся Пятроўна ФУТАРМАН.

Лідар – чалавек, здольны павесці за сабой, абудзіць цікаўнасць да пэўнай справы. Ён імкнецца “выкласціся” для дасягнення агульнай мэты, актыўна ўплывае на акружаючых, разумее інтарэсы большасці. Менавіта з лідарам хочацца параіцца ў цяжкія хвіліны, падзяліцца радасцю. Ён заўсёды гатовы прыйсці на дапамогу.
Для падрыхтоўкі такіх лідараў ва ўстановах адукацыі, а таксама з мэтай павышэння эфектыўнасці работы піянерскіх дружын у гэтым навучальным годзе пачала сваю дзейнасць раённая “Школа юнага лідара”. Дзеці знаёмяцца з відамі газетных жанраў, удзельнічаюць у гульнях на развіццё ўвагі, памяці. Для прыкладу, падчас пасяджэння, якое праводзілася ў верасні, лідары ўсіх школ раёна мелі магчымасць пазнаёміцца адзін з адным, у вясёлай форме прыступілі да работы, пакінулі свае пажаданні па арганізацыі работы самакіравання ў “Слоіку цікавых прапаноў”.
Звычайна на занятках “Школы юнага лідара” ідзе падрыхтоўка да раённых мерапрыемстваў, якія праводзіць наша піянерская арганізацыя: акцый, конкурсаў, святаў. Гэта значыць, што школьнікі маюць магчымасць стаць ініцыятарамі і арганізатарамі мерапрыемстваў. Такім чынам, “Школа юнага лідара” стварае рэальныя ўмовы для практычнага, камфортнага ўключэння дзіцяці ў сацыяльна зменлівае асяроддзе. 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *