Ушачские школьники в Здравнёво

Наши дети

 

 

 

 

 

DSC04957

у вёсцы Краснае Глыбачанскага сельсавета на мінулым тыдні праводзіла намеснік старшыні райвыканкама В.В.Дзямешка. Сюды прыйшлі многія жыхары, у асноўным людзі пажылога ўзросту, дачнікі.

Пытанні, што хвалявалі іх, мелі калектыўны характар. У першую чаргу – гэта рух аўтобусаў. Віцебскія маршруткі і аўтобусы не заязджаюць, а аўтобус, які праходзіць праз вёску, вельмі нязручны па часе, бо прыбывае ў райцэнтр у 9 гадзін раніцы, а ў 12 ужо адыходзіць. За такі час людзі пажылога ўзросту не паспяваюць вырашыць усе справы, трапіць у бальніцу. Адразу вырашыць гэтае пытанне, канечне, немагчыма, бо з-за змены раскладу аднаго маршрута, трэба пераглядаць і іншыя. Жыхары вёскі гэта разумеюць, а таму папрасілі, каб хоць раз на тыдзень прамежак часу паміж аўтобусамі быў падоўжаны.

Асартымент тавараў у магазіне ў асноўным задавальняе жыхароў, выказалі толькі пажаданне наконт гумавых ботаў і лідскай мукі.

Паступіла просьба спілаваць дрэвы на могілках, на якую старшыня Глыбачанскага сельсавета Л.В.Храмцова адразу ж дала адказ, бо ведала пра гэтую праблему даўно, і яна будзе вырашана ў бліжэйшы час.

Пыталіся жыхары ці можна, каб цырульнік прыехаў да іх на дом, і не трэба было б ехаць ва Ушачы. Адказ атрымалі станоўчы, але пры адной умове, што гэта будзе не адна заяўка і хтосьці з жыхароў выдзеліць для гэтага сваё памяшканне.

Скардзіліся жыхары, што не праводзіцца ў іх свята вёскі, якое хоць крыху б зрабіла іх сумнае жыццё разнастайней. Гэтае пытанне таксама вырашальнае і жыхары атрымалі адказ, што такое свята абавязкова пройдзе ў іх у першым летнім месяцы.

В.ПОЛАЗАВА.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *