Конкурс «Чудо на грядке» продолжается

Общество

Гавораць, што дзяцей знаходзяць у капусце. А вось Ганна Скарабагатая з вёскі Ліпавец у свае восем месяцаў ужо, напэўна, здагадваецца, што гэта падман дарослых. На самой справе ёсць іншая агародніна, з якой могуць з’яўляцца малыя – гарбузы. Думкі пра гэта нарадзіліся ў Ганны, калі яна ўпершыню ўбачыла на агародзе ў сваёй бабулі Зінаіды Васільеўны Чабатар гэткіх веліканаў (на здымку). Што тая капуста? А вось у такіх сакавітых, пузатых прыгажунах хутчэй за ўсё і чакаюць свайго часу маленькія хлопчыкі і дзяўчынкі. Цяпер зразумела, чаму бабуля Зіна так старанна вырошчвала гэтую агародніну. Так што зараз маленькая Ганна пільна сочыць за сабраным ураджаем і чакае з’яўлення на свет з гарбузоў браціка ці сястрычкі. 



1 комментарий по теме “Конкурс «Чудо на грядке» продолжается

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *