Курение может привести к беде

Cлужба-101

Па дадзеных сусветнай арганізацыі аховы здароўя, у свеце ў сярэднім кожныя шэсць секунд памірае адзін чалавек ад захворванняў, звязаных з курэннем, а штогод па гэтай прычыне памірае пяць мільёнаў чалавек. Калі тэндэнцыя нарастання распаўсюджанасці курэння не будзе зніжацца, то па прагнозах да 2020 года штогод будуць дачасна паміраць 10 мільёнаў чалавек, а да 2030 года захапленне тытунём стане адным з наймацнейшых фактараў, якія прыводзяць да заўчаснай смерці. 
Курыльшчык – гэта патэнцыяльны падпальшчык. Неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні з’яўляецца асноўнай прычынай узнікнення пажараў з гібеллю людзей (па гэтай прычыне адбываецца да 70% пажараў).
Асабліва варта спыніцца на малалетніх курыльшчыках. Імітуючы дарослых, дзеці хочуць пакурыць і выбіраюць для гэтага самыя зацішныя месцы. Часта атрымліваецца, што кідаюць незатушаную цыгарэту, правакуючы пажар. Так адбылося, напрыклад, у аграгарадку Вяркуды ў мінулым годзе. Дзесяцігадовыя хлопчыкі знайшлі цыгарэты і, скарыстаўшыся адсутнасцю бацькоў, вырашылі пакурыць. У выніку згарэла суседскае сена.
Вельмі небяспечна курыць у ложку. Чалавек засынае, а цыгарэта падае на пасцельную бялізну, што можа выклікаць узгаранне. Прыкладаў пажараў, якія ўзніклі менавіта па гэтай прычыне, ва Ушацкім раёне таксама хапае.
Не кідайце акуркі з балконаў, бо яны могуць трапіць на ніжэйшыя паверхі, дзе часта людзі захоўваюць старыя рэчы, ёмістасці з гаручымі і лёгкаўзгаральнымі вадкасцямі. Акурак можа трапіць у кватэру і праз адчыненую фортку, дзе ўмовы для развіцця гарэння акажуцца самымі спрыяльнымі.
Мы спадзяёмся на вашу разважлівасць, якая ўтрымае вас ад недаравальных памылак. Памятайце, што курэнне не толькі шкодзіць здароўю, але і можа стаць прычынай пажару. Такім чынам, вы можаце нашкодзіць не толькі сабе, але і прынесці няшчасце акружаючым людзям.
С.АВАДНЁЎ,
слухач каманднага факультэта
камандна-інжынернага інстытута
МНС Рэспублікі Беларусь.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *