Профессиональный праздник отмечают учителя. Поздравляем!

К профессиональному празднику Общество

Добрая традыцыя ёсць у нашай краіне – ушаноўваць людзей самых розных прафесій. Усенародным святам стаў і Дзень настаўніка, што адзначаецца кожны год у першую нядзелю кастрычніка. Справядліва сказана, што пісьменнік жыве ў сваіх творах, мастак – у карцінах, а добры настаўнік – у думках і ўчынках людзей. 
Менавіта такія педагогі працуюць у 12 агульнаадукацыйных школах раёна, 7 дзіцячых дашкольных установах, дзіцячым сацыяльным прытулку, цэнтры пазашкольнага выхавання. Адукацыйны працэс у дзіцячых дашкольных установах ажыццяўляюць 75 педагогаў. Педагагічныя работнікі дзіцячых садкоў забяспечваюць стварэнне камфортнай, змястоўнай і цікавай для дзяцей жыццядзейнасці. І як вынік – паказчык ахопу дашкольнай адукацыяй па раёне складае 95 працэнтаў, што на 9 працэнтаў вышэй мінулагодняга паказчыка.
Працэс навучання і выхавання ў школах раёна ажыццяўляе 271 настаўнік, з іх 93 працэнты маюць вышэйшую адукацыю, 85 – вышэйшую і першую кваліфікацыйныя катэгорыі.
Веды, атрыманыя вучнямі ў школах раёна, дазволілі 32 працэнтам нашых выпускнікоў прадоўжыць навучанне ў вышэйшых навучальных установах, 34,4 працэнта – у сярэдніх спецыяльных.
У школах арганізавана работа факультатываў, аб’яднанняў па інтарэсах прыродазнаўчай, гуманітарнай, спартыўнай і мастацкай накіраванасці. Удасканальваецца работа па арганізацыі алімпіяднага руху. Лідзіруючыя пазіцыі ў дадзеным накірунку трымаюць педагагічныя калектывы Вялікадолецкай і Ушацкай сярэдніх школ, вучні якіх займаюць з году ў год прызавыя месцы на абласным этапе рэспубліканскай алімпіяды. Актывізаваўся ўдзел школьнікаў у міжнародных інтэлектуальных конкурсах і спаборніцтвах. У асноўным задаволены адукацыйныя запыты дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.
Сістэмны і мэтанакіраваны характар носіць работа па ідэалагічным і патрыятычным выхаванні вучняў. Вопыт падобнай работы педагогаў Плінскай сярэдняй школы быў прэзентаваны на старонках газет “Настаўніцкая газета”, “Семь дней”, часопіса “Беларуская думка”.
Шмат увагі педагагічныя калектывы ўстаноў адукацыі ўдзяляюць умацаванню здароўя, фарміраванню навыкаў здаровага ладу жыцця. Дзякуючы намаганням настаўнікаў фізічнай культуры і вучняў Ільюшынскай, Вялікадолецкай, Мосарскай, Касарской, Ушацкай сярэдніх школ, мы займаем лідзіруючыя пазіцыі па настольным тэнісе, зімовым і летнім мнагабор’і “Абаронца Айчыны”, спаборніцтвах па стральбе, лыжных гонках і біятлоне “Снежны снайпер” на абласной спартакіядзе школьнікаў, турыстычных спаборніцтвах.
Паважаныя калегі, настаўнікі, кіраўнікі ўстаноў адукацыі, педагогі дашкольных, пазашкольных і сацыяльна-педагагічных устаноў, ветэраны педагагічнай працы, віншую вас з прафесіянальным святам – Днём настаўніка! Жадаю вам унутранай стойкасці, прафесійнай чуласці, аптымізму, энергіі, здароўя і поспеху! Хай ніколі не знікнуць дабрыня і мудрасць у вашых сэрцах, не згасне полымя шчырай адданасці сваёй справе.
Л.КАРАБАНЬ, начальнік аддзела адукацыі  Ушацкага райвыканкама.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *