Ушачский районный комитет БРСМ реализует новый проект «В будущее- вместе!»

Образование и молодежь

На працягу навучальнага года раённы камітэт БРСМ сумесна з аддзелам адукацыі райвыканкама рэалізуе праект “У будучае – разам!”. Ён накіраваны на актывізацыю і пашырэнне сферы дзейнасці піянерскай арганізацыі і саюза моладзі, прыцягненне дзяцей у іх рады і стварэнне пераемнасці “акцябронак – піянер – член БРСМ”. Акрамя гэтага праект арыентаваны на развіццё арганізатарскіх здольнасцей, інтэлектуальнага і духоўнага патэнцыялу вучняў, стварэнне ўмоў для пашырэння творчых магчымасцей школьнікаў.
На мінулым тыдні ў раённым цэнтры пазашкольнай работы прайшоў першы этап праекта – візітная картка каманд “Ай да мы!”. Удзельнікі конкурсу – каманды з шасці школ раёна — расказалі пра сябе, свае захапленні і дасягненні. Журы адзначыла арыгінальнасць, артыстызм, музыкальнае і мастацкае афармленне ўсіх каманд, але прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам: першае заняла каманда Вялікадолецкай школы, другое – Касарской, трэцяе – Глыбачанскай. Каманды ўзнагароджаны граматамі і каштоўнымі падарункамі. Асобна за артыстызм адзначаны і заахвочаны вучань Глыбачанскай школы Сяргей Азарэвіч.
Зараз каманды ўстаноў адукацыі раёна рыхтуюцца да ўдзелу ў наступным этапе праекта – фотаконкурсе “Мы жывём на адной планеце”.
В.ПОЛАЗАВА.
На здымку: пераможца конкурсу — каманда Вялікадолецкай школы. 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *