Конкурс «Чудо на грядке» завершился! Призы нашли своих победителей!

Общество

Паколькі водгукі на конкурс “Дзіва на градцы” сцішыліся, рэдакцыя падвяла канчатковыя вынікі. І так, падчас асабістых наведванняў рэдакцыі, званкоў і водгукаў на сайце за незвычайны гарбуз Ракавых прагаласавала 15 чалавек, індыйскі агурок Чэвідаевых – 18, за таматы Р.І.Самсонавай — калектывы ўшацкага ўчастка “Белдзяржстраха”, “Прамкамбіната”, а таксама некалькі чытачоў. Таму першае месца – квартальная падпіска на газету “Патрыёт” – прысуджаецца Рэгіне Іванаўне Самсонавай. Аднак і двух іншых нашых фіналістаў мы вырашылі не пакідаць без прызоў – ім таксама выпісана раённае выданне – праўда, на месяц. 

Нашы чытачы ж пераканаліся, што з конкурсамі жыць цікавей, таму давайце не спыняцца. Прапаноўвайце свае назвы, варыянты, напрыклад, наконт самай незвычайнай хатняй кветкі ці самага забаўнага малыша (усе з задавальненнем здымаюць кожны крок сваіх чадаў, у сямейным архіве шмат цікавых фотаздымкаў). Дасылайце іх, як і наогул любыя цікавыя на ваш погляд. За кожны змешчаны здымак аўтар атрымае ганарар.
“Патрыёт” – газета ўшачан, і якой яна будзе – залежыць пераважна ад вас, паколькі супрацоўнікі рэдакцыі адгукаюцца на ўсе вашы прапановы, не пакідаюць без разгляду пытанні, паступіўшыя ў лістах, па тэлефоне або на сайт газеты.
Мы ж у сваю чагу мяркуем парадаваць вас у новым 2012 годзе новымі тэматычнымі палосамі “Эканомклас”, “36,6”, “Аўтаклуб “Запаска”, “Лілея” і іншымі, якія дапамогуць разабрацца з тарыфамі і цэннікамі, падкажуць, на чым зэканоміць, будуць утрымліваць цікавыя для ўсіх парады аб здароўі і ўшацкіх прыкладах яго захавання, карысныя парады для цудоўнай паловы чалавецтва і аўтааматараў. Мы запускаем праект “Па вуліцах памяці” – у якім зазірнём у гісторыю, нагадаем, у гонар каго названы вуліцы, якімі яны былі 30, 50, 100 гадоў таму.
І гэта не ўсе сюрпрызы, якія чакаюць нашых чытачоў. У 2012 годзе, прыкладна з другога квартала, газета пачне друкавацца на новым абсталяванні, што павысіць якасць чорна-белага выканання, а таксама дазволіць атрымліваць і поўнакаляровы “Патрыёт”. Як вы заўважылі, мы, як і літаральна ўсе выданні, павысілі кошт на газету, для індывідуальных падпісчыкаў з новага года кошт на месяц складае 9900 рублёў, але ён па-ранейшаму застаецца адным з самых нізкіх сярод рэгіянальных СМІ вобласці. Ушачане – народ мудры, а таму знойдзе, на чым зэканоміць, не адмаўляючы сабе ў любімых выданнях.
В.КАРАЛЕНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *