Как сократить расход электроэнергии в доме?

Калейдоскоп

Наконт эканоміі электраэнергіі можна прывесці шэраг парад. Напрыклад, можна задаць сабе пытанне, ці эканомна мы карыстаемся электрачайнікам. Напэўна, не кожны задумваецца, што і на гэтым можна берагчы грошы. Вады ў чайнік неабходна наліваць столькі, колькі патрэбна для чаяпіцця, і не больш.
Ці можна ўстанаўліваць халадзільнік блізка ад пліты і батарэі? Захаванне адлегласці, названай у тэхнічным пашпарце, дапаможа скараціць колькасць уключэнняў электрарухавіка халадзільніка, тым самым мы зэканомім электраэнергію, ды і тэрмін яго службы павялічыцца. Неабходна рэгулярна размарожваць халадзільнік, тады энергія будзе расходавацца не на ўтварэнне лёду, а на замарожванне прадуктаў. Акрамя таго, дадатковае ўтварэнне лёду патрабуе большых затрат энергіі на падтрыманне пастаяннай тэмпературы ў халадзільніку.
Прыборы ўліку дазваляюць сачыць за расходаваннем электраэнергіі, вады і газу, дазволяць больш эфектыўна рэгуляваць энергаспажыванне.
В.ЛЮБЕЛЬСКІ, інспектар раённага вытворча-збытавога
ўчастка “Энергазбыт”.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *