Актуальные вакансии в Ушачском районе

Общество

139 вакансій прапануюць зараз ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Ушацкага райвыканкама.

У ліку навінак – пасады электрагазазваршчыка, вадзіцеля аўтамабіля, токара, ветурача, эканаміста, інжынера па механізацыі працаёмкіх працэсаў, аператара па штучным асемяненні жывёлы і птушкі ў ДП “Сафійскія дары”. Электраманцёра па рамонце і абслугоўванні электраабсталявання чакаюць ва ўшацкім участку “Полацкводаканала”, качагара кацельні – у ТАА “Лес”, матроса-выратавальніка – у раённай арганізацыі таварыства выратавання на водах, ветэрынарнага санітара – на райветстанцыі, агента па забеспячэнні – у санаторыі “Лясныя азёры”, швачку – у ААТ “Магатэкс”. Спецыяліст па рабоце з кліентамі патрэбны на пункце выдачы “Wildberries” (г.п.Ушачы, вул.Ленінская), медсястра – у ТЦСАН (для работы ў аддзяленні кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў у Вяркудах), станочнік дрэваапрацоўчых станкоў – у лясгасе, прыбіральшчык памяшканняў – у падатковай інспекцыі, вадзіцель аўтамабіля – у аддзяленні паштовай сувязі №1 г.п.Ушачы.
Нямала вакансій і ў іншых прадпрыемствах, арганізацыях раёна. Заработная плата па спецыяльнасцях складае ад 858 да 3000 рублёў за стаўку. Падрабязнасці – на афіцыйным сайце райвыканкама ў раздзеле “Жыхарам” ці па тэлефонах: 5-18-57, 5-73-51.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *