П’янага вадзіцеля давялося спыняць са стральбой. Супрацоўнікі аддзялення ДАІ Ушацкага РАУС каля вёскі Заазер’е падалі вадзіцелю “Шкоды” сігнал аб спыненні, але той яго праігнараваў. На неаднаразовыя законныя патрабаванні парушальнік не рэагаваў, спрабаваў уцячы. Сваімі дзеяннямі ён ствараў рэальную пагрозу бяспецы іншых удзельнікаў дарожнага руху, таму інспектары прынялі рашэнне выкарыстаць табельную зброю.
За рулём аказаўся 61-гадовы жыхар Лепельскага раёна з відавочнымі прыкметамі алкагольнага ап’янення. Праведзены медыцынскі агляд паказаў у яго 2,08 праміле. У адносінах мужчыны складзена пяць адміністрацыйных пратаколаў, у тым ліку за непадпарадкаванне супрацоўнікам праваахоўных органаў. Ён быў змешчаны ў ізалятар для часовага ўтрымання, аўтамабіль жа адпраўлены на штрафстаянку.

