Ушацкі лясгас запрашае працоўныя калектывы, грамадскія арганізацыі і ўсіх ўшачан далучыцца да добрай справы і прыняць удзел у акцыі “Дай лесу новае жыццё!”, якая пройдзе ў Беларусі з 17 па 24 кастрычніка.
З пачатку года з-за моцных вятроў у Беларусі пацярпела 19,4 тысячы гектараў лесу. Амаль 7 тысяч з іх патрабавалі правядзення суцэльных высечак. Сярод найбольш пацярпелых лясгасаў – Вілейскі, Жлобінскі, Бягомльскі, але ж участкі лесфонду, якія патрабуюць аднаўлення ёсць у кожным раёне. Паўдзельнічаць у акцыі могуць усе жадаючыя. Ушачанам паведаміць аб сваім жаданні прыняць удзел у пасадцы лесу трэба па тэлефоне (29) 591-40-36 ці звярнуцца непасрэдна ў лясгас або бліжэйшае лясніцтва. Спецыялісты не толькі вызначаць месца і від работы, але і забяспечаць неабходным інвентаром, пасадачным матэрыялам.
Летась у акцыі “Дай лесу новае жыццё” паўдзельнічала больш за 50 тысяч чалавек. Яны высадзілі каля 18 млн лясных раслін. Новыя кварталы створаны на плошчы 1,6 тыс.га, дапаўненне лясоў праведзена на 5 тысячах гектараў.
Цікава ведаць:
Беларусь знаходзіцца ў топ-10 самых лясістых краін Еўропы. Лясы займаюць каля 40,5% тэрыторыі нашай краіны.
У сярэднім на аднаго чалавека прыпадае 0,9 га гэтага зялёнага багацця. Яго колькасць распаўсюджана раўнамерна – у залежнасці ад вобласці розніца ў лясістасці не перавышае 9%.
Самая лясістая – Гомельская вобласць, якую лясы пакрываюць на 46,9%. На другім месцы Віцебшчына – 42,4%, на Магілёўшчыне лясамі пакрыта 39,6% тэрыторыі.
Вольга КАМАРКОВА.

