Снова пожар

Cлужба-101

14 лютага адбыўся пажар у вёсцы Селішча Кубліцкага сельсавета. На гэты раз ва ўладзе агню аказаўся гараж грамадзяні- на В.Быкава. У выніку пажару знішчаны збудаванне, аўтамабіль, уся маёмасць, што знаходзілася ў памяшканні. Ні аўтамабіль, ні гараж не былі застрахаваны, а таму іх уладальніку нічога не застаецца, як падлічваць урон. Прычына пажару ўстанаўліваецца.

У сувязі з гэтым раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях яшчэ раз нагадвае, што трэба быць уважлівымі. Пажар у аўтамабілі можна заўважыць амаль адразу. Пах бензіну, гарэлай гумы, з’яўленне дыму з-пад капота – фактары ўзгарання. Пры тушэнні капот асцярожна адкрывайце збоку, бо пры гэтым магчымы выкід полымя. Накіроўвайце вогнетушыцель на ачаг найбольш інтэнсіўнага гарэння або накрыйце полымя брызентам, закідайце пяском, зямлёй, снегам, заліце вадой. Не прыступайце да тушэння, калі вашы рукі, адзенне ў бензіне, масле – гэта крайне небяспечна. Калі немагчыма ліквідаваць узгаранне, адыдзіце ад машыны і памятайце, што ў радыусе небяспечнай зоны не павінна быць людзей.

С.АВАДНЁЎ, інспектар дзяржпажнагляду.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *