Лирика Г.Авласенко

Творчество наших земляков

 

 Яшчэ далёка да вясны. 

Як вежы гурбы снегавыя,

І завіруха ў полі вые.

І так далёка да вясны.

 

 

Яшчэ далёка да вясны.

Марозы доўжацца бясконца.

І свеціць, ды не грэе сонца,

Бо так далёка да вясны.

 

Бо так далёка да вясны…

Ад скрухі сэрца халадзее,

Ды ў ім жыве яшчэ надзея,

Хоць так далёка да вясны.

 

Хоць аб мінулым толькі сны.

І хто ж цяпер я?!

З кім я?!

Дзе я?!

Не пакідай мяне, надзея!

Мы дачакаемся ВЯСНЫ!

* * *

Нібы летні дожджык сум дзявочы.

Прамільгне – і сонейка ў акне!

 

 

Толькі што слязьмі блішчэлі вочы,

Праз хвіліну – звонкі-звонкі смех!

 Нібы летні дожджык сум дзявочы…

А чаго дзяўчатам сумаваць!

Да свавольстваў з жартамі ахвочы–

Ім бы пыл пускаць сябрам у вочы,

Хлопцаў у сябровак адбіваць!

Са спаткання бегчы сярод ночы

З матчынаю хусткай на плячах.

 Нібы летні дожджык сум дзявочы!

Прамільгне – і зноў сухія вочы!

 

 



1 комментарий по теме “Лирика Г.Авласенко

  1. Г.Ауласенка

    ”Коцяцца хвалі…
    Спяшаюцца хвалі…
    Нешта таемнае шэпча вада…
    Вы тут бывалі?!
    Што, не бывалі?
    Вельмі шкада,
    Але ўсё ж не бяда.
    Першым жа летам,
    Гэтым жа летам ,
    (Чым там у Ялту, ці на Каўказ)
    Вы на Ушачы бярыце білеты
    І прыязджайце хутчэй…
    Бо ў нас
    Самыя чыстыя ў свеце крыніцы!
    Ну а азёры…
    (Лічыць не злічыць),
    Ну а чарніцы…
    Ну а брусніцы…
    Дзе яшчэ зможаце так адпачыць?!”

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *