Рыгор Барадулин

Творчество наших земляков

 Ашукаўшы злыя халады,

Ласкаю чаканага світання

Абнадзеіць сэрца назаўжды

Сонцакрылы жаўранак кахання.

Абляціць пажоўклы ліст журбы.

Колас шчырасці нальецца сілай.

Адляцець да зорнай варажбы

Лёс дазволіць роспачы абнылай.

Одум ціха ўкленчыць вышыні

Ў неабвечарэлым парыванні.

Слова дападзе да глыбіні.

Кожны дзень багатым святам стане.

Адгукнецца жаўранак кахання

Яснавітай далечы жадання…

 

* * *

Дзякуй табе, Гасподзь,

За акрайчык жыцця аржаны!

Бесклапотныя мімаходзь

Яго даспытваюць сны.

 

Сам не заўважыў,

Калі

Я даласаваў бохан свой.

Доля мая,

Як з ускрайку зямлі,

На мяне пазірае савой.

 

Дарагі мне акрайчык мой,

Як апошняе ўсё на святле.

Перад незямною зімой

Бохан грэе ў Цябе на стале…



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *