К соцработникам вопросов нет


У назначаны час у рэдакцыю наведаліся дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Яўгенія Іванаўна Багрэц і старшыня раённага савета грамадскага аб’яднання ветэранаў Уладзімір Мікалаевіч Малаткавец. Ні аднаго званка на “прамую лінію” не было. Значыць, свае пытанні з названымі прадстаўнікамі служб жыхары раёна вырашаюць у рабочым парадку. А яшчэ гэта сведчыць аб іх мэтанакіраванай рабоце.

– Сапраўды, – расказвае Яўгенія Іванаўна, – у раёне распрацаваны мерапрыемствы па сацыяльнай падтрымцы пажылых людзей, інвалідаў, ветэранаў і асоб, якія пацярпелі ад вынікаў войнаў. Вызначаны адказныя за выкананне з ліку кіраўнікоў службаў, старшыні сельскіх Саветаў. Перш за ўсё бярэцца пад увагу забеспячэнне палівам, рамонт печаў і электраправодкі, захаванне супрацьпажарнай бяспекі ў дамах.

Важнейшае значэнне надаецца ў раёне выяўленню тых, хто мае патрэбу ў надомным абслугоўванні. Такім жыхарам гарпасёлка і сельскай мясцовасці паступае адпаведная прапанова, сацыяльныя работнікі гатовы прыйсці на дапамогу.

Яўгенія Іванаўна расказала, што нядаўна прысутнічала на калегіі камі- тэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама з удзелам начальнікаў упраўленняў райвыканкамаў і дырэктараў тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Па выніках 2009 года наш раён заняў трэцяе месца ў вобласці па колькасці людзей, якія знаходзяцца на надомным абслугоўванні.

А ў дзень назначанай “прамой лініі” ў тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва прайшоў сход. Размова ішла аб прафілактыцы пажараў, мерапрыемствах супраць паводак і па захаванні тэхнічнай бяспекі, ахове працы.

Г.ВАРАТЫНСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *