Пятое место в «Снежном снайпере»

Cпорт Наши дети

На абласных спаборніцтвах па лыжным спорце, стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі і біятлоне “Снежны снайпер” каманда Ушацкага раёна заняла пятае месца.

Малодшая група каманды выйшла на шостае месца сярод 24. Алена Баратынская з Кубліцкай школы і Вольга Падворная з Вялікадолецкай увайшлі ў састаў зборнай вобласці для ўдзелу ў адпаведных рэспубліканскіх спаборніцтвах.

У старэйшай групе агульнакаманднае пятае месца падзялілі з Глыбоцкім раёнам. У асабістым першынстве па стральбе трэція месцы ў Ірыны Пузатка і Івана Рубані- ка з Мосарскай школы. Да таго, ж І.Рубанік таксама ўключаны ў зборную вобласці.

Г.ГАЙКО, галоўны спецыяліст аддзела адукацыі райвыканкама.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *