На восьмой отчётно-выборной конференции Ушачского районного комитета профсоюзов работников АПК избрали нового профсоюзного лидера аграриев Ушачского района

Восьмая справаздачна-выбарная канферэнцыя раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу не ўклалася ў папярэдне вызначаны рэгламент часу, але ніхто з паўсотні дэлегатаў не паглядваў на гадзіннік, бо размова была цікавай, а атмасфера — шчырай і пранікнёнай. Абумоўлена гэта было не толькі вялікай колькасцю надзённых тэм, па якіх кожнаму было што сказаць, але і тым, што Пётр […]

Продолжить чтение

Для начальника отделения социальной помощи на дому ТЦСОН Ушачского района З.К.Хаткевич забота о пожилых людях стала призванием

Калі пасля работы мы спяшаемся дамоў з думкамі аб смачнай вячэры і любімым серыяле, загадчык аддзялення сацыяльнай дапамогі на доме ТЦСАН Ушацкага раёна Зейнаб Кямалаўна Хаткевіч аб адпачынку яшчэ і не думае — дабраўшыся да свайго няблізкага Завячэлля, яна пачынае штовячэрні «абход» суседскіх бабулек — адной трэба памераць ціск, другой занесці прадукты, ну а трэцюю […]

Продолжить чтение

Лучших в районе показателей на откорме телят за 9 месяцев текущего года добились животноводы КУСХП «Глыбочаны» О.Лях и Р.Плискевич

На комплексе КУСГП “Глыбачаны” ў гэтыя восеньскія дні працаўнікі гаспадаркі актыўна рыхтуюцца да халадоў. Зараз да ўтрымання жывёлы зімой з сямі памяшканняў гатовы шэсць, работы па будаўніцтве новага кармавога стала вядуцца на кароўніку для бяспрывязнага ўтрымання. Вось толькі гэтыя турботы ніяк не закранаюць самых маленькіх жыхароў комплексу – цялятнікі ў гаспадарцы падрыхтаваны даўно, утрымліваюцца ў […]

Продолжить чтение

Заслуженная учительница БССР Мария Сергеевна Каплевская: «Про себя думала в последнюю очередь…»

«Наш дом у Глыбачцы стаяў на беразе возера. А дзяцей на пляжы збіралася ўлетку вельмі многа. І на гэту вось гурбу — пара ластаў, якія набылі бацькі аднаму хлопчыку. У нас за імі чэргі выстройваліся, каб на хвіліну нырнуць. Гэта было маёй марай, але я ніколі аб іх не прасіў, калі толькі абмовіўся. І вось […]

Продолжить чтение

С открытием нового помещения Дома ремёсел народные мастера Ушаччины получили дополнительные возможности для творчества

У адным з ліпеньскіх нумароў мы пісалі аб пераездзе Дома рамёстваў у новае памяшканне. Прайшло зусім нямнога часу — і вось у дзень святкавання 90-годдзя раёна адбылося ўрачыстае адкрыццё новага Дома рамёстваў, дзе праз пах свежай фарбы ўжо адчуваецца непаўторны дух творчасці некалькіх пакаленняў ушачан. Сярод ганаровых гасцей — кіраўніцтва раёна, члены райвыканкама, начальнік аддзела […]

Продолжить чтение

В первое воскресенье октября педагоги Ушачского района отметили профессиональный праздник

Кожная навучальная ўстанова Ушаччыны ў нечым адметная: недзе ўдзяляецца больш увагі ўкараненню інавацыйных тэхналогій, дзесьці — духоўна-маральнаму выхаванню дзяцей. Гэта не значыць, што школа не дае веды, не прапагандуе патрыятызм, не прывучае да здаровага ладу жыцця — гэта абавязковыя функцыі любой установы, але ж пэўны напрамак, няхай і зусім вузкі, павінен быць прадстаўлены ўзорна, для […]

Продолжить чтение

ЧУП «Лесневщина» — одно из наиболее динамично развивающихся предприятий Ушачского района

Назваць ПУП “Ляснеўшчына” малым прадпрыемствам можна толькі ўмоўна – гэта арганізацыя, база якой размяшчаецца ў аднайменнай вёсцы нашага раёна, сёння налічвае 76 чалавек, а тэрыторыя дзейнасці распасціраецца нават за межы краіны. І калі ў сістэме аздараўлення і санаторна-курортнага лячэння Ушацкі раён ведаюць па санаторыю “Лясныя азёры”, то ў сферы будаўніцтва дарог брэндам становіцца “Ляснеўшчына”, якая […]

Продолжить чтение

Бывший архитектор Ушачского района Л.А.Круковский: «Видел Ушаччину только курортом!»

Былога архітэктара раёна Леаніда Андрэевіча Крукоўскага і сёння добра памятаюць у раёне. Пераехаўшы са сталіцы ў перабудовачны час, ён стаў сваім у нашым маленькім раёне, пакінуўшы прыкметны след у архітэктуры Ушач. На той час ва Ушачах не было дыпламаванага архітэктара, а Леанід Андрэевіч не проста меў вопыт, але і нядрэнна ведаў раён, паколькі, працуючы ў […]

Продолжить чтение

Творчество молодого заведующего автоклубом Артёма Бирюкова нравится не только жителям сельской «глубинки»

Сёлета на Дзень Незалежнасці краіны на адкрытай канцэртнай пляцоўцы г.п.Ушачы быў аншлаг: выступленні зоркі беларускай эстрады Іны Афанасьевай і ўшачаніна Арцёма Бірукова сабралі вялікую колькасць аматараў музыкі. Не хачу пакрыўдзіць спявачку, але ж атмасфера на канцэрце нашага земляка была больш цёплай і разняволенай — дарослыя і дзеці танцавалі, падпявалі маладому выканаўцу і, не шкадуючы далоняў, […]

Продолжить чтение

Водитель автомобиля по вывозке леса Олег Харевич — один их лучших работников Ушачского лесхоза

Сфатаграфаваць вадзіцеляў лясгаса, якія працуюць на вывазцы лесу – справа не з лёгкіх. Спецыфіка працы гэтых людзей такая, што застаць іх у гаражах можна хіба што вельмі рана або позна ўвечары ці падчас рамонту. Рэйсы вадзіцеляў сартыментавозаў можна параўнаць з фінансавымі патокамі, бо прадукцыя, якую яны адвозяць на чыгунку ў Полацк, ідзе на экспарт і […]

Продолжить чтение

К профессиональному празднику Дня работников леса лесник Виктор Козловский награждён нагрудным знаком «10 лет безупречной службы»

Сёлета плённая праца некаторых работнікаў Ушацкага лясгаса адзначана спецыяльнымі высокімі ўзнагародамі – нагрудны знак “10 гадоў бездакорнай службы” ўпрыгожыць форменнае адзенне лесніка Плінскага лясніцтва Віктара Леанідавіча Казлоўскага (на здымку), яго калегі з Ушацкага вопытна-вытворчага лясніцтва Пятра Пятровіча Качана – за тэрмін удвая большы. – Пётр Пятровіч чалавек заслужаны, мае дзяржаўную ўзнагароду, у раёне вядомы, бо […]

Продолжить чтение