Тема недели: Президент Беларуси вручил премии «За духовное возрождение»

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 9 студзеня ўручыў прэміі «За духоўнае адраджэнне», спецыяльныя прэміі дзеячам культуры і мастацтва і прэміі «Беларускі спартыўны Алімп». Цырымонія адбылася ў Палацы Рэспублікі. У гэты вечар тут разгарнулася выстава-прэзентацыя дасягненняў і творчых прац лаўрэатаў. Па выніках 2019 года прысуджаны пяць прэмій «За духоўнае адраджэнне». Імі адзначаны працоўныя калектывы і прадстаўнікі рэлігійных […]

Продолжить чтение

Провизор Виктория Капустина победила в конкурсе «Лучший по профессии: молодой специалист-2019», который проводило Витебское УП «Фармация»

Як карабель назавеш – так ён і паплыве. Дзяўчына на гэтым здымку – яскравае сведчанне трапнасці народнага выслоўя: Вікторыя заўсёды імкнецца апраўдваць дадзенае празорлівымі бацькамі імя. Здаецца, зусім нядаўна мы расказвалі пра пераможны ўдзел ушацкай школьніцы Вікі Качко ў рэспубліканскай алімпіядзе па беларускай мове і літаратуры, але імкліва праляцела амаль сем год – за гэты […]

Продолжить чтение

Завершился чемпионат района по настольному теннису. Кто стал победителем, читайте в нашем материале!

У тым, што зімовы чэмпіянат раёна па настольным тэнісе не атрымаўся камяком, зараз упэўнены ўсе – і арганізатары, і ўдзельнікі, і балельшчыкі, якія вечарамі прыходзілі падтрымліваць сяброў і знаёмых у тэнісную залу фізкультурна-аздараўленчага комплексу “Юнацтва-Ушачы”. Зразумела, што спаборніцтвы ў асабістым заліку праводзіліся і раней, але ўпершыню на турніры дзейнічаў фармат гульняў не на выбыванне, а […]

Продолжить чтение

В профсоюзе аграриев новый лидер

У канцы мінулага года адбыўся пленум Ушацкай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, ключавым пытаннем якога стала перавыбранне старшыні. За прапанаваную кандыдатуру Кацярыны Аляксандраўны Рэут аднагалосна прагаласавалі ўсе ўдзельнікі пленума. На сённяшні дзень гэта самы вялікі ў раёне галіновы прафсаюз, у складзе якога 18 пярвічак і без малога тысяча чалавек. Трэба адзначыць, што аграрная […]

Продолжить чтение

Надежда и Мария Иванкович похожи не только внешне, но и судьбой

Вялікдзень у 1944 годзе выпаў на 16 красавіка. Нягле­дзячы на тое, што фашысты значна звузілі партызанскую зону, у сям’і Іванковічаў з Бацяршчыны да яго рыхтаваліся – мылі вокны. За домам у зямлі было прыхавана жыта, бульба, буракі. Аднак сус­трэць разам свята так і не атрымалася. Ды і не было ўжо сям’і ў поўным складзе, калі […]

Продолжить чтение

Активная и неравнодушная. Жители Славеней любят и уважают старейшину деревни Людмилу Королькову

“Са старэйшынам нам пашанцавала. Актыўная, мэтанакіраваная, неабыякавая да ўсяго, што адбываецца. Менавіта такія людзі павінны быць абраннікамі ў кожнай вёсцы!” Вось так адгукаюцца жыхары Славеняў пра Людмілу Пятроўну Каралькову. Грамадскі абавязак жанчына выконвае 2 гады, і літаральна з першых дзён пасля назначэння апраўдала аказаны давер на справах. Яна трымае цесную сувязь з Сарочынскім сельвыканкамам і […]

Продолжить чтение

Информация для тех, кто ищет работу

Пытанне працаўладкавання насельніцтва не губляе сваёй актуальнасці. У 2020-м працягваем знаёміць нашых чытачоў з наяўнымі ў раёне вакансіямі. Па інфармацыі аддзела занятасці насельніцтва і сацыяльна-працоўных адносін, свабодныя месцы ёсць зараз у 21 арганізацыі Ушаччыны. Швачку з ліку людзей, што маюць інваліднасць, чакае на час адаптацыі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Дырэктар і егер патрабуюцца раённай […]

Продолжить чтение

Общественная организация «Ахова птушак Бацькаўшчыны» призывает белорусов присоединиться к акции «Птушкі ля кармушкі»

Грамадская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны” заклікае ўсіх неабыякавых да роднай фауны беларусаў далучыцца да акцыі “Птушкі ля кармушкі”. Узяць удзел у добрай справе проста: трэба змайстраваць і ўладкаваць у двары кармушку (калі вы гэтага яшчэ не зрабілі), а ў наступныя выхадныя, 18 ці 19 студзеня, на працягу адной гадзіны падлічыць віды і колькасць птушак, што […]

Продолжить чтение

Почти полвека лечит маленьких пациентов Ушаччины Светлана Ивановна Ерашова

Пятага студзеня Святлана Іванаўна Ерашова спецыяльна планавала толькі невялікія хатнія справы. Ведала, што большую частку часу будзе прымаць віншаванні з нагоды юбілею. І хоць і пераканана педыятр, што ўрачы патрэбны выключна, калі нешта здарыцца, а на святы пра іх не прыгадваюць, тым не менш тэлефон не змаўкаў, а шчырыя словы казалі не толькі калегі і […]

Продолжить чтение

«Лесная» форма ей к лицу. Молодой мастер леса Татьяна Прашкевич любит природу и успешно справляется со своими обязанностями

Нярэдка даводзіцца чуць, што работа ў лясной гаспадарцы – гэта справа зусім не жаночая. А вось малады майстар лесу Сарочынскага лясніцтва Таццяна Прашкевіч лічыць зусім інакш і на пытанне, чаму абрала такую прафесійную дарогу, не раздумваючы, адказвае: “Таму што вельмі люблю лес і прыроду!” – На навагоднія святы ў кватэры заўсёды стаўлю жывую ёлачку. А вы […]

Продолжить чтение

Ваш вопрос — наш ответ: Как сдать «льготную» квартиру?

“Хачу здаць двухпакаёвую кватэру на доўгі тэрмін. Пабудаваў яе па льготным крэдыце, які яшчэ не выплаціў. Ці маю ў такім выпадку права здаваць памяшканне і якія дакументы неабходна афармляць для гэтага?” Мікалай, г.п.Ушачы. Як патлумачылі ва Ушацкім аддзеле па рабоце з плацельшчыкамі падатковай інспекцыі па Лепельскім раёне, пабудаваную за льготны крэдыт кватэру здаць можна, але […]

Продолжить чтение