Есть ли спички в магазинах?

Ваш вопрос - наш ответ

Апошнім часам многія нашы чытачы скардзіліся, што з паліц магазінаў зніклі запалкі. Пракаменціраваць сітуацыю мы папрасілі вядучага таваразнаўцу па харчовай групе тавараў Ушацкага райспажыўтаварыства Таццяну Георгіеўну ХОМІЧ:
– Сапраўды, некаторы час у раёне адчуваўся дэфіцыт запалак. І адбывалася гэта з-за перабояў паставак названага патрэбнага тавару з заводаў-вытворцаў на гандлёвыя базы вобласці. Каб выправіць сітуацыю, мы дамовіліся аб пастаўцы гэтай прадукцыі з мінскай фірмай “ПрамПілГандаль”. Ужо зараз запалкі паступілі ў гандлёвыя кропкі раёна.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *