Митинг, посвящённый Дню памяти воинов-интернационалистов, состоялся 15 февраля в Ушачах

Общество

Ёсць сярод нас людзі, якія на пытанне аб найбольш адметных для іх датах не раздумваючы назавуць 15 лютага — дзень, калі яны прыгадваюць ваенныя аперацыі на палях бітваў далёкіх краін, успамінаюць баявых сяброў, дзень, калі становіцца зразумелым, што нават няўмольны час не здольны асушыць слёзы на тварах страціўшых сыноў матуль…
15 лютага воіны-інтэрнацыяналісты ўсёй краіны наладжваюць традыцыйныя сустрэчы. Мінчане спяшаюцца на Востраў слёз — да помніка «Сынам Айчыны, якія загінулі за яе межамі». Да манумента воінам-інтэрнацыяналістам, устаноўленага на аднайменнай вуліцы, збіраюцца жыхары Віцебска. З мінулага верасня і ва Ушачах з’явілася падобнае месца — гэта памятны знак воінам, якія прымалі ўдзел у міжнародных канфліктах, устаноўлены ў скверы райцэнтра. Менавіта тут сабраліся ўчора ўшачане на ўрачысты мітынг, прысвечаны Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Традыцыю праводзіць гэты дзень разам, ускладаць кветкі да магіл загінуўшых, наведваць іх сем’і ветэраны-афганцы падтрымліваюць штогод, удзел у мерапрыемстве абавязкова прымаюць прадстаўнікі раённага кіраўніцтва, розных арганізацый Ушаччыны. Сёлета праграма Дня памяці была асабліва насычанай. Больш падрабязна пра гэта мы раскажам у наступным нумары.
Н.БАГДАНОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *