Расторгнуть брак стало проще

Общество

Пасля першага студзеня бягучага года жадаючых развесціся па краіне стала больш. Што здарылася? З гэтага часу ўступіла ў сілу адно са змяненняў у Кодэксе аб шлюбе і сям’і. Зараз мужу і жонцы не абавязкова ісці ў суд, каб ануляваць шлюб. Калі ў пары няма непаўналетніх дзяцей і грашовых спрэчак, развесціся можна прама ў загсе. Зразумела, са згоды абаіх членаў сям’і. Працэдура цягнецца адзін месяц і каштуе 400 тысяч рублёў.
За час дзеяння новых правілаў у нашым загсе скасавана два шлюбы. Дарэчы, адна з пар спецыяльна чакала студзеня, каб зрабіць гэта па спрошчаных умовах. Па даных статыстыкі, у 2012 годзе на Ушаччыне на адну тысячу чалавек прыходзілася каля васьмі шлюбаў і каля чатырох разводаў, было зарэгістравана 112 новых сямей, распалася 58 ячэек грамадства. Як паўплываюць змены ў Кодэксе на колькасць разводаў у нашым рэгіёне, пакажа час.
Варта таксама нагадаць, што з 24 ліпеня 2012 года дзейнічае змяненне, звязанае з заключэннем шлюбу. У новай рэдакцыі падаваць заяву можна ўсяго за тры дні да яго рэгістрацыі (раней мінімальны тэрмін складаў 15 дзён). Маладажоны карыстаюцца гэтай магчымасцю даволі часта: на такіх умовах рэгіструецца амаль палова шлюбаў у раёне.
Алена МАЛАШЧАНКА, начальнік аддзела загса.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *