«Внимание — возраст!»

Закон - один для всех

… спецыяльныя комплексныя мерапрыемствы з такой назвай праводзяцца на бягучым тыдні на тэрыторыі Віцебскай вобласці.
У апошні час пачасціліся выпадкі крадзяжоў і ашуканства ў адносінах пажылых грамадзян. Як правіла, злачынцы нібыта з мэтай продажу (куплі) тавараў, прадстаўляючыся супрацоўнікамі сацыяльных службаў, медработнікамі, пранікаюць у жыллё адзінокіх пенсіянераў, дзе, скарыстаўшыся іх даверлівасцю, здзяйсняюць крадзяжы грошай і каштоўных рэчаў. У чарговы раз хочацца нагадаць грамадзянам пра асноўныя меры асабістай бяспекі. Не захоўвайце грашовыя сродкі ў шафах з бялізнай. Не адчыняйце дзверы ў кватэру незнаёмым, у тым ліку асобам, якія прадстаўляюцца супрацоўнікамі розных службаў, не трэба саромецца папрасіць іх паказаць дакументы. Не лішнім будзе паклікаць суседзяў або паведаміць па тэлефоне “102” аб нечаканых наведвальніках. Супрацоўнікі аператыўна-дзяжурнай службы пры паступленні кожнага такога паведамлення накіроўваюць нарад міліцыі для праверкі візіцёраў. Калі падазроныя асобы ўсё ж зайшлі ў кватэру, варта пастаянна знаходзіцца ў тым месцы, дзе захоўваюцца грошы, запатрабаваць у людзей адпаведныя дакументы, прапанаваць звязацца з супрацоўнікамі органаў унутраных спраў для пацвярджэння правамернасці іх дзеянняў. У дні атрымання пенсіі наведвайце паштовыя аддзяленні і банкі са сваякамі або людзьмі, якім давяраеце. Выходзячы, звярніце ўвагу на незнаёмцаў, што ідуць за вамі. Не ўступайце ў гутарку з імі і, тым больш, не заключайце ніякіх дамоўленасцей.
Аддзяленне аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *