Старейшина — правая рука председателя сельисполкома

Общество

Цяжка пераацаніць ролю старэйшыны ў вёсцы. Як правіла, гэта самы паважаны і аўтарытэтны чалавек, які з’яўляецца правай рукой старшыні сельвыканкама і аказвае яму дзейсную дапамогу па любым пытанні жыццезабеспячэння мясцовага насельніцтва.
На тэрыторыі самага вялікага ў раёне па колькасці жыхароў Сарочынскага сельсавета абрана 36 старэйшын. На нядаўнім пасяджэнні прэзідыума раённага Савета дэпутатаў старшыня Сарочынскага сельвыканкама Л.Я.Птушка расказала аб рабоце сваіх памагатых. Напрамкі іх дзейнасці разнастайныя: кантроль за захаваннем зямельнага заканадаўства і ўтрыманнем прыдамавых тэрыторый, прафілактыка асацыяльных паводзін, арганізацыя суботнікаў па добраўпарадкаванні, правядзенне пагаспадарчага ўліку і шмат чаго іншага. Старэйшыны добра ведаюць, а часта нават самі вырашаюць праблемы аднавяскоўцаў. Яны ахвотна дапамагаюць у арганізацыі выязных прыёмаў, якія праводзіць раённае кіраўніцтва, удзельнічаюць у падрыхтоўцы і правядзенні свята вёскі.
Старэйшыны вёсак Ціханяты (І.А.Прашкевіч), Пятніцы (П.І.Грышчанка), Ляснеўшчына (Л.Л.Хвашчэўская) і іншыя прынялі актыўны ўдзел у паляпшэнні санітарнага стану сваіх населеных пунктаў – імі выдадзены прадпісанні па навядзенні парадку на прыдамавой тэрыторыі 37 грамадзянам.
Старэйшына вёскі Завячэлле Ю.Ц.Пуцыковіч арганізавала суботнік па добраўпарадкаванні тэрыторыі могілак. Па зваротах старэйшын Жывалакі П.Д.Каўрова і Латышова А.Ф. Каваленкі зроблены ямачны рамонт вясковых дарог. Асобна хочацца адзначыць старэйшыну вёскі Пятніцы П.І.Грышчанку, па звароце якога быў праведзены рамонт дарогі да могілак. Пётр Іванавіч цалкам узяў на сябе місію нагляду за гэтай дарогай, па якой часта рухаюцца велікагрузныя аўтамабілі. Дзякуючы пільнасці старэйшыны, пры пашкоджанні дарогі заўсёды ўстанаўліваецца вінаватая асоба, якая потым робіць рамонт.
Пад пастаяннай увагай у старэйшын знаходзяцца аднавяскоўцы, якія маюць патрэбу ў дапамозе. У якасці ўзору работы ў гэтым накірунку можна прывесці старэйшыну вёскі Адворня Т.П.Мілую – нераўнадушная жанчына паспявае праяўляць клопат літаральна пра кожнага свайго аднавяскоўца. Нядаўна, напрыклад, Тамара Паўлаўна дапамагла інваліду 2-й групы набыць на зіму дровы. Пад непасрэднай апекай старэйшыны доўгі час знаходзілася адзінокая пажылая аднавяскоўка. Калі ж стан яе здароўя зусім пагоршыўся, Тамара Паўлаўна паклапацілася, каб жанчыну ўладкавалі ў аддзяленне кругласутачнага прабывання для пажылых людзей і інвалідаў у Вяркудах.
Нельга не адзначыць станоўчую работу старэйшын Сарочынскага сельсавета па зборы сродкаў самаабкладання. Летась, напрыклад, А.Л.Гірсёнак сабрала 700 тысяч рублёў на рамонт участка дарогі ў вёсцы Ліпаўкі. Зараз жа мясцовыя жыхары ўважліва сочаць, каб ніхто не псаваў стан адрамантаванай з іх удзелам дарогі. 450 тысяч на добраўпарадкаванне могілак ля вёскі Белае сабрала яе старэйшына З.А. Рубіс, унеслі пасільны фінансавы ўклад у рамонт дарогі да могілак і жыхары Пятніц.
Сярод самых актыўных памагатых старшыні сельвыканкама таксама М.І.Федарэнка (Кублішчына), Н.Ц.Агароднікава (Чарсцвяды), П.С.Тычына (Казьяне), В.К.Яфрэмчанка (Шчарбёнкі), Ф.Д.Альхоўка (Баравыя), В.У.Друк (Бікальнічы).
І названыя вышэй прыклады па аказанні старэйшынамі рэальнай дапамогі ў вырашэнні надзённых праблем жыхароў Сарочынскага сельсавета далёка не адзінкавыя. Па словах Л.Я. Птушкі, без такой моцнай падтрымкі плённая работа сельвыканкама была б немагчымай.
Н.БАГДАНОВІЧ.



1 комментарий по теме “Старейшина — правая рука председателя сельисполкома

  1. Добрый день! Хочу обратиться к автору статьи о старейшинах. Вы приводите пример работы А.Л.Гирсёнок по сбору денег на ремонт участка дороги в д.Липовки. Денежные средства были внесены в кассу сельсовета лично жителями (в основном дачниками), на что у каждого имеются квитанции об оплате. Никакого участия в ремонте дороги А.Л.Гирсёнок не принимала. Письма с просьбой отремонтировать дорогу на сайт Райисполкома и на сайт Президента РБ писала Шуман Галина Петровна от лица жителей данной улицы в д.Липовки. Прежде чем писать, проверяйте информацию. Просим к нам в гости. Нам есть, что показать — ухоженные дворы, огороды, цветники около каждой дачи, нет заброшенных домов и участков. Расскажем как проводим свой досуг, своими силами устраиваем праздники — Купала, День Строителя. Приглашаем!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *